Навіны

У Гродне выдзеляць поласы для руху грамадскага транспарту. Пакуль — у адным раёне

Адна спецыяльная паласа з літарай «А» будзе абсталяваная па вуліцы Перамогі (у бок шклозавода), іншая — ад Дзяржаўтаінспекцыі да Румлёўскага моста. У найбліжэйшы час плануюць нанесці адпаведную разметку. Пра гэта «Гродзенскай праўдзе» паведамілі у аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Дзякуючы вылучаным палосам грамадскі транспарт зможа праехаць названыя ўчасткі без перашкод. Таксама ён не будзе ствараць дадатковых перашкод для аўтамабілістаў.

Калі эксперымент будзе прызнаны паспяховым, то рэалізацыя гэтага праекта працягнецца на дарогах абласнога цэнтра. У прыватнасці, пры праектаванні новых вуліц будзе разглядацца магчымасць выдзялення асобнай паласы для грамадскага транспарту.

Выдзеленыя палосы для руху грамадскага транспарту з’явіліся ў Мінску ў 2011 годзе, паведамляе «Автобизнес». За язду па выдзеленай паласе для грамадскага транспарту пагражае штраф ад 1 да 5 базавых велічынь (ад 32 да 160 рублёў), за паркоўку ў неналежным месцы — 1 базавая велічыня для легкавога транспарту і 5 базавых — для грузавікоў і аўтобусаў, паведаміў начальнік АДАІ МОБ Фрунзенскага РУУС г. Мінска Андрэй Шуканаў БелТА.

У 2020 годзе рух грамадскага транспарту па вылучаных палосах запусцілі на двух вуліцах Белгарада. Транспартную рэформу пахваліў урбаніст Ілля Варламаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024