Навіны

Тавары дастаўляюцца даўжэй, партнёры адмаўляюцца ад супрацоўніцтва. Як «Гродна Азот» працуе пад санкцыямі

Праз санкцыі на «Гродна Азот» павялічыліся тэрміны дастаўкі тавару кліентам і змянілася геаграфія паставак. Кампаніі-ліцэнзіяры адмовіліся ад супрацоўніцтва. Таксама з’явіліся праблемы ў сферы банкаўскага абслугоўвання. Пра гэта выданню «Нефтехимия» расказаў дырэктар ААТ «Гродна Азот» Ігар Ляшэнка.

Хто адмовіўся працаваць з прадпрыемствам праз санкцыі?

Праект рэканструкцыі цэха олеума прыйшлося мяняць у ходзе рэалізацыі. Праз санкцыі кампанія-ліцэнзіяр (уласнік вынаходкі або тэхналогіі, які выдае ліцэнзію — Hrodna. life) «Хеміанлагенбау Хемніц ГмбХ» (САС, Германія) адмовілася ад супрацоўніцтва з «Гродна Азот».

На прадпрыемстве заўважылі павышаны попыт на карбамід у свеце. Зараз вывучаюць мэтазгоднасць будаўніцтва цэха карбаміду магутнасцю 1500 тон у суткі (500 тысяч тон у год). Аднак ёсць праблемы з даступнасцю тэхналогіі гранулявання карбаміду, паколькі ліцэнзіярам з’яўляюцца такія кампаніі, як Stamicarbon (Нідэрланды), UFT (Германія) і TOE (Японія).

Аб’ёмы вытворчасці не зніжаюцца

Па словах дырэктара, завод забяспечаны сыравінай і матэрыяламі, не зніжае аб’ёмаў вытворчасці і рэалізуе прадукцыю, у тым ліку на экспарт. Гэта адбываецца дзякуючы мерам, якія прымае кіраўніцтва краіны і прадпрыемства. Сумесна з расійскімі партнёрамі распрацоўваюцца новыя праекты па імпартазамяшчэнні хімічнай сыравіны і матэрыялаў.

Працу прадпрыемства за I квартал у цэлым дырэктар ацэньвае як «здавальняючую». Чысты прыбытак і рэнтабельнасць продажаў атрыманыя «з адчувальным запасам». На знешніх рынках павысілася эфектыўнасць экспартных продажаў. Экспарт вырас на 20,7%. Гэтым ён нівеліраваў рост выдаткаў.

Перспектыва

Асноўныя праекты праграмы перспектыўнага развіцця ААТ «Гродна Азот» аб’яднаныя ў карту мадэрнізацыі. У яе ўключаны тры праекты. Два з іх — гэта рэканструкцыя цэхаў аміяк-4 і аміяк-3 з паэтапным павелічэннем магутнасцяў да 2100 тон за суткі, а трэці — будаўніцтва цэха карбаміду.

Іх галоўная мэта — падоўжыць тэрмін службы дзеючых магутнасцяў і адначасова знізіць удзельную энергаёмістасць вытворчасцяў аміяку. А таксама — павялічыць аб’ём вытворчасці азотных угнаенняў у дзеючым рэчыве.

Якія санкцыі ўвялі супраць «Гродна Азот»

ЗША аднавілі санкцыі супраць «Гродна Азот» у красавіку 2021 года. Асобна ў жніўні 2021 года трапіў пад амерыканскія санкцыі дырэктар «Гродна Азот» Ігар Ляшэнка. У снежні 2021 года прадпрыемства трапіла пад пяты пакет санкцый Еўрасаюза. «Гродна Азот» патрабуе адмены санкцый праз Міжнародную арганізацыю працы. Праз санкцыі акрамя італьянскай фірмы «TECNIMONT S. P. A.» разглядаюць і іншыя кампаніі для будаўніцтва новага азотнага комплексу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024