Навіны

51 двор з 500 адрамантуюць у Гродне да 1 ліпеня. У адным з іх жыхары будуюць паркоўку за свой кошт

Да 1 ліпеня ў Гродне адрамантуюць 51 двор. Пачалі са старых раёнаў, якія асабліва мелі патрэбу ў рамонце. Яго робяць за кошт бюджэту, але гродзенцы на вул. Міра вырашылі самастойна пабудаваць паркоўку. На рамонт усіх 500 двароў Гродна спатрэбіцца 3,5 года, паведамляе тэлеканал «Гродно Плюс».

Рамонт пачалі з двароў хрушчовак у старых раёнах горада. Цалкам адрамантавалі двары 12 дамоў. Чатыры дамы гатовыя пад кладку дарожнага палатна, паведаміў Мар’ян Жук, дырэктар УЖРЭП Кастрычніцкага раёна Гродна.

Кладка дарожнага палатна займае два-тры дні. У выніку гараджане атрымліваюць добраўпарадкаваны двор з новым асфальтам, сметніцамі і лаўкі. Усяго ў Кастрычніцкім раёне ўжо ўстаноўлена каля 40 новых лавак і 30 сметніц. Зараз актыўны этап работ вядуць каля дома на Міра, 5.

Паркоўка — за свой кошт

Фінансуецца праект з гарадскога бюджэту. Калі жыхары хочуць правесці пашыранае добраўпарадкаванне, стварыць новыя паркоўкі па сваім меркаванні, то можна далучыцца да праекта — у тым ліку і матэрыяльна. Па вуліцы Міра, 10 жыхары самі захацелі пабудаваць новую паркоўку і вырашылі яе прафінансаваць. Хутка тут пачнуцца працы.

На рамонт двароў горада спатрэбіцца 3,5 года

Акрамя суцэльнага асфальтавання, на вуліцах горада вядзецца і ямачны рамонт. Ён ахапіў 1,5 тыс. кв. м. дарожнага палатна ў Кастрычніцкім раёне. У Кастрычніцкім раёне ямы латаюць на вуліцах Янкі Купалы, Фолюша і Міра.

Чытайце таксама: Больш за 20 вуліц адрамантуюць у Гродне за бліжэйшыя тры месяцы. Калі дазволіць надвор’е

Таксама ў планах рамонт або замена малых архітэктурных формаў. Азеляненне, пашкоджанае ў выніку рамонту, адновяць, паведаміў Дзяніс Конан, начальнік аддзела добраўпарадкавання ЖКГ Гродна.

Усяго ў горадзе добраўпарадкавана 500 дваровых тэрыторый. Каб ахапіць такі маштаб, спатрэбіцца, па папярэдніх ацэнках, прыкладна 3,5 года.

Чытайце таксама: Карта капитальных ремонтов домов в Гродно

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024