Навіны

Распранаюць да трусоў і здымаюць выбачэнні. Як жыхароў Гродзенскай вобласці затрымліваюць за татуіроўкі

З пачатку года гродзенскія сілавікі ў праўладных Telegram-каналах адсправаздачыліся аб затрыманні васьмі чалавек з татуіроўкамі. Затрыманні трох жыхароў вобласці з нацысцкімі татуіроўкамі «прымеркавалі» да Дня Перамогі 9 траўня. Увагу сілавікоў прыцягнулі не толькі нацысцкія сімвалы, але і надпісы «Жыве Беларусь» і «Лука ідзі ты на***».

Сярод затрыманых з нацысцкімі татуіроўкамі - футбольныя фанаты, раней судзімыя, «прыхільнікі фашысцкай ідэалогіі». Як правіла, з затрыманымі здымаюць «пакаяннае» відэа. Пры здымках іх распранаюць да трусоў. Затрыманыя просяць прабачэння ў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і абяцаюць звесці татуіроўкі.

Некаторых змяшчалі ў ізалятар і пазней судзілі за распаўсюд і захоўванне нацысцкай сімволікі (арт.19. 10 КаАП «Прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі», пагражае адміністрацыйны арышт). Далейшы лёс затрыманых невядомы.

Затрыманні за ультраправыя татуіроўкі - не новая практыка. У лістападзе 2021 год затрымалі Дзмітрыя Бабіча з Ваўкавыска за экстрэмісцкія матэрыялы. Пры затрыманні яго распранулі і знялі на відэа яго «неанацысцкія» татуіроўкі. Яго скруцілі, паклалі на зямлю і ўдарылі ў бок. У яго на лбе з’явілася кроў.

Чым могуць абярнуцца нацыянальныя татуіроўкі

У студзені 2022 года ў Гродне затрымалі 36-гадовага Валерыя Вуса — за ўдзел у масавых пратэстаў. На адной назе ён набіў татуіроўку ў выглядзе слова «Жыве», на другой — «Беларусь». Сілавікі зрабілі фота і выклалі яго ў Telegram. Далейшы лёс хлопца невядомы.

Татуіроўкі з нацыянальнай сімволікай гродзенцы пачалі рабіць яшчэ да масавых пратэстаў-2020. У лютым 2021 года Генеральная пракуратура заяўляла аб падрыхтоўцы да прызнання бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім. Гродзенцы з БЧБ з трывогай чакалі яго і законапраекта «Аб змяненні законаў па процідзеянні экстрэмізму». Па законе хаваць тату не трэба, распавёў тады юрыст. Але тату могуць палічыць «дадаткам» да пікета.

На татуіроўкі з нацыянальнай сімволікай з пачаткам вайны пачалі звяртаць увагу і ва Украіне. Украінцаў правяраюць у «фільтрацыйных лагерах» пры выездзе з краіны на тэрыторыі, кантраляваныя Расіяй. «І калі, не дай бог, у чалавека ёсць нешта ў выглядзе трызубца або нашага герба, чалавек знікае, і яго ўжо не могуць знайсці. Дзяцей забіраюць ад сваіх бацькоў, дзяцей з дзіцячых дамоў або інтэрнатаў таксама вязуць у невядомым напрамку», — распавяла «Настоящему времени» віцэ-прэм'ер-міністр Украіны Ірына Верашчук.

Крымінальная справа за татуіроўку

Можа дайсці да крымінальнага пераследу. Гродзенскага музыку і гітарыста гурта Deviation Паўла «Белку» Бялянава абвінавацілі паводле арт. 368 КК «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» за татуіроўку «Лука ідзі на***».

Крыніца Hrodna.life сцвярджае, што хлопца выклікалі ў якасці сведкі для допыту па іншай справе. Але ў выніку — затрымалі з АМАПам, прымусілі распрануцца і прад’явілі абвінавачванні. «Усе яго татуіроўкі былі схаваныя на момант затрымання, зрэшты, як і заўсёды ў публічных месцах», — дадала крыніца.

Павел Бялянаў. Фота праўладных Telegram-каналаў

Татуіроўка — нагода звярнуць увагу

Татуіроўкі са свастыкай зводзіць пакуль не прымушаюць, але дэманстраваць іх не варта. «Пакуль за дэманстрацыю і распаўсюджванне нацысцкай сімволікі існуе адзіны адміністрацыйны артыкул. Калі тату не дэманструюць, то цяпер не пакараюць. У адваротным выпадку будуць арыштоўваць кожны раз, калі свастыка будзе з’яўляцца на ўсеагульным аглядзе», — тлумачыла Hrodna.life юрыстка.

Асаблівую ўвагу сілавікоў прыцягваюць татуіроўкі ў выглядзе надпісу «A*AB» і свастыкі або нацысцкіх сімвалаў, распавёў Hrodna. life юрыст «Вясны» Павал Сапелка. Пасля гэтага на чалавека могуць звярнуць увагу, а яго носьбіты і тэхніку — падвергнуць больш глыбокага агляду. Па іх выніках знаходзяцца «больш прыземленыя» спосабы прыцягнуць да адказнасці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024