Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

На Рэпіна ў Гродне пабудуюць аўтамабільную стаянку і кантрольна-прапускны пункт - Hrodna.life - навіны Гродна

У Гродне запланавалі рэканструкцыю ўчастка вул. Рэпіна. Ля вайсковай часці ў мікрараёне «Фолюш» пабудуюць аўтамабільную стаянку і кантрольна-прапускны пункт. Інфармацыю пра гэта апублікавалі на сайце дзяржзакупак.

Інстытут «Гроднаграмадзянпраект» выбірае субпадрадную арганізацыю. Яна выканае даследаванні і дыягностыку матэрыялаў дарожнага пакрыцця. Гэта трэба для заключэння магчымасці захавання, частковага або поўнага выдалення матэрыялу. Заяўкі прымаюць да 22 чэрвеня. На дыягностыку адвядуць 15 дзён. Падрабязнасцяў і дадатковых дакументаў у дзяржзакупкі няма.

У першым паўгоддзі 2022 года ў Гродне плануюць адрамантаваць больш за 20 дарог. Рамонт дарожнага пакрыцця адбудзецца, калі гэтаму будзе спрыяць надвор’е. Вуліцы будуць прыводзіць у парадак не ямачным рамонтам, а праз суцэльнае асфальтаванне.