1,5 гады «хатняй хіміі» за абразу міліцыянтак: жанчыну асудзілі за каментар пад пастом Hrodna.life

Прысуд — 1,5 гады абмежавання волі - вынес 58-гадовай Юліі Каваленцы суд Ленінскага раёна Гродна. Гэта адбылося 21 чэрвеня 2022 года. Прычына — каментар жанчыны пад запісам на старонцы Hrodna.life у Facebook. Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Юлія Каваленка.

Юлію Каваленку прызналі вінаватай паводле арт.369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Акрамя «хатняй хіміі» Каваленка мусіць выплаціць пацярпелым маральную шкоду — 3000 рублёў.

За які каментар асудзілі жанчыну і хто пацярпелыя?

Каваленку асудзілі за каментар, якія яна пакінула ў верасні 2020 года ў суполцы Hrodna.life у Facebook. Пад пастом Юлія напісала: «С*чки». Каментар быў накіраваны ў бок супрацоўніц гродзенскага АМАПу Марыі Мазуркевіч і Юліі Бандарчук. Яны праславіліся тым, што 9 жніўня 2020 года, жорстка збілі фармацэўтку Марыну Палікарпаву. Супрацоўнікі міліцыі выявілі каментар толькі ў красавіку 2022 года.

У час суда жанчына сказала, што раскайваецца ў здзейсненым, што не пісала больш ніводнага каментара, не хадзіла на мітынгі і не падпісвалася на экстрэмісцкія каналы.

Справу разглядаў суддзя Гурын

Справу разглядаў суддзя Руслан Гурын. Ён раней судзіў гродзенцаў Любоў Сарлай, Марыю Палікарпаву, Ігара Бублікава (Рэмзіка), старшыню Саюза Палякаў Беларусі Анжаліку Борыс, і іншых.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024