Фармацэўта Марыну Палікарпаву 9 жніўня жорстка збілі дзве дзяўчыны з гродзенскага АМАПа. На просьбу прадставіцца яны адказалі: «Я — Маша Лукашэнка, а я — Наста Лукашэнка». У адміністрацыйным працэсе супраць Палікарпавай высветлілася, што дзяўчат клічуць Марыя Мазуркевіч і Дар’я Бандарчук. Цяпер на Паликарпаву завялі крымінальную справу. Абараняючыся ад прыёму здушэння, жанчына ўкусіла адну з супрацоўніц міліцыі. Hrodna.life знайшоў інфармацыю пра Мазуркевіч і Бандарчук на афіцыйных старонках МУС Беларусі.

Прыгажосць асаблівага прызначэння

У 2019 гэтыя дзяўчыны з АМАПа расказвалі пра сабе ў рэпартажы «Сіла і прыгажосць», прымеркаваным да 8 сакавіка.

UPD. Праз нейкі час пасля публікацыі гэтага тэкста рэпартаж знік з YouTube.

Марыя Мазуркевіч: «Дома я зусім іншая. Кахаючая жонка, клапатлівая мама»

«Мой бацька таксама ваенны, мне заўсёды хацелася пайсці па яго слядах. Таксама прыцягвала спецыфіка службы, форма падабаецца. Мама адгаворвала, казала, што гэта не жаночая праца, што яна не так уяўляе сваю адзіную дачку. Але я вырашылася і зрабіла свой выбар самастойна, — кажа ў рэпартажы Мазуркевіч. — …Вельмі люблю сваю службу і гатовая выконваць усе пастаўленыя задачы».

Мария Мазуркевич, девушки ОМОН
Марыя Мазуркевіч. Скрын з відэарэпартажа «Моцная прыгажосць»

Марыя Мазуркевіч — выпускніца юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта (ГрДу). У 2016 тут жа завочна скончыла магістратуру. Цяпер вучыцца ў аспірантуры, піша кандыдацкую дысертацыю.

У АМАПе служыць з 2010 года. За час службы выйшла замуж. Муж Марыі, Дзяніс, служыць у патрульна-паставой службе міліцыі (ППСМ) Кастрычніцкага РАУС. Раней ён таксама быў АМАПаўцам. Сям’я выхоўвае дваіх дзяцей.

Яшчэ адзін рэпартаж пра Марыю Мазуркевіч быў апублікаваны на сайце МУС 5 траўня 2020 года. Цяпер сайт заблакаваны, але тэкст даступны ў афіцыйнай групе МУС у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».

UPD. Гэты і наступныя пасты, якія мы выкарыстоўвалі пры падрыхтоўцы матэрыяла і на якія спасылаемся тут і далей, былі выдаленыя з «ВКонтакте» праз нейкі час пасля публікацыі гэтага тэкста.

Мария Мазуркевич, девушки ОМОН
Марыя Мазуркевіч. Фота Ірыны Загаворы з публікацыі ў афіцыйнай групе МУС у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».

«Добрая дачка, клапатлівая маці, любячая жонка, захавальніца хатняга ачага і ўтульнасці, супрацоўніца сілавога падраздзялення, аспірантка, лёгкаатлетка, аўталедзі. Марыя Мазуркевіч — яркі прыклад таго, як пры вялікім жаданні можна знайсці час на ўсё!» — піша пра гераіню журналістка Ірына Загавора.

Дар’я Бандарчук: «Ведала, куды ішла. Страшна не было ніколі»

Дар’я служыць у АМАПе 6 гадоў. У 2018 годзе, у гонар 30-гадовага юбілею беларускага АМАПа, яе ўзнагародзілі нагрудным знакам «За самаадданую службу» II ступені. Бацькам маладых супрацоўнікаў уручылі вітальныя адрасы. Адзін з іх атрымала мама Дар'і, Наталля Сцяпанаўна Бандарчук. Аўтар публікацыі аб урачыстай падзеі - Максім Базыленка з прэс-службы УУС Гродна.

Дарья Бондарчук, девушки ОМОН
Дар’я Бандарчук. Скрын з відэарэпартажа «Моцная прыгажосць»

У фільме пра моцную прыгажосць закадравы голас распавядае гісторыю Бандарчук: «Да прыходу ў падраздзяленне асаблівымі фізічнымі здольнасцямі не валодала. Затое дакладна ведала — хоча служыць менавіта ў атрадзе міліцыі асаблівага прызначэння».

«Я ўсё жыццё ведала, што АМАП — гэта маё ўсё. Адразу пасля школы, яшчэ не падаючы дакументы, я прыйшла ў атрад і сказала, што хачу тут служыць. Мне, вядома, адразу адмовілі, таму што я была непаўналетняя. Пасля таго, як я падала дакументы і мяне залічылі ў Акадэмію [МУС], у снежні 2012 года мне патэлефанавалі з кадраў атрада і прапанавалі прыйсці, будуць разглядаць маю кандыдатуру, — распавядала Бандарчук. — …У нас ёсць такая служба, падраздзяленне АСП [агульнай спартыўнай падрыхтоўкі], там нас навучаюць прыёмам затрымання, самаабароне, кідкам, таму адчуваю сябе на маршруце ўпэўнена».

Дарья Бондарчук, девушки ОМОН
Бандарчук і Мазуркевіч. Скрын з відэароліка «Моцная прыгажосць»

У 2019 годзе Дар’я выйшла замуж. «Выбраннік супраць службы ў атрадзе нічога не мае. Упэўненасці і бойкасці Дар'і не займаць», — кажа закадравы голас. Дар’я ўдакладняе: «Часам бывае нялёгка. Дзяўчаты таксама капрызяць, асабліва я. Але ўвогуле мне ўсё падабаецца».

Пасля таго, што адбылося на акцыях пратэсту Мазуркевіч і Бандарчук выдалілі свае акаўнты з Instagram, у чым пераканаўся карэспандэнт Hrodna.life.

«Заткніся е****, с***!»

Марына Палікарпава распавяла, што канфлікт з супрацоўніцамі АМАПа паўстаў у машыне, куды яе прывялі пасля затрымання.


Чытай больш: «Заткни е****, с***!» 55-летняя гродненка при задержании укусила омоновку. Её избили, а сейчас завели уголовное дело


«Яны пачалі ўдваіх мяне дубасіць. Твар мне разбілі. У мяне былі акуляры, была рана. Потым я старалася твар прыкрыць, таму што я працую ў аптэцы. Як я пайду на працу з пабітым тварам? Я ж не думала, што мяне на трое сутак пасадзяць», — распавяла Палікарпава журналісту «Радыё С*****а».

«Мне трэба было рукі за спіну заламаць. Яна (супрацоўніца АМАП) пачала мяне душыць. Я апусціла галаву. Хто ж дасць сябе душыць? Я яе за руку і ўкусіла. Калі была вочная стаўка, мой адвакат запытала ў міліцыянткі: „А дзе вашы пашкоджанні? Я ніякіх пашкоджанняў на вас не бачу. А Марына Мікалаеўна ўся сіняя“. Другая сказала, што я ёй падрапала лоб».

Марына Палікарпава адседзела трое сутак за адміністрацыйнае правапарушэнне. Зараз супраць яе ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 366 КК (Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак). Пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да 5 гадоў.

«Усім пералічаным фактам будзе дадзена належная прававая ацэнка»

У афіцыйным Telegram-канале Следчага камітэта 3 верасня пісалі, што за жнівень зарэгістравана 30 заяў і паведамленняў па фактах пагроз прымянення гвалту ў дачыненні да службовых асоб, якія выконваюць свае службовыя абавязкі. Узбуджана 23 крымінальныя справы. Па астатніх матэрыялах праводзіцца праверка.

Чытайце таксама: Во время протестов ОМОНовец напал на таксиста в Гродно и пострадал. Избитого гродненца могут посадить

Апошняя інфармацыя аб заявах грамадзян, пацярпелых ад дзеянняў сілавікоў, была афіцыйна апублікавана 17 жніўня. «Больш за 600 грамадзян звярнуліся з заявамі аб атрыманні цялесных пашкоджанняў пры іх затрыманні супрацоўнікамі праваахоўных органаў, і каля 100 чалавек — аб атрыманні цялесных пашкоджанняў у месцах часовага ўтрымання».

Інфармацыі аб узбуджэнні спраў у дачыненні да супрацоўнікаў сілавых структур Следчы камітэт не дае. Комментарии заканчвае стандартнай фразай: «Усім пералічаным фактам будзе дадзена належная прававая ацэнка».

Чытайце таксама: