У Гродне ўпершыню вылучылі паласу грамадскаму транспарту. Як па ёй ездзіць?

Паласа для руху маршрутных транспартных сродкаў - аўтобусаў, тралейбусаў і маршрутак — з’явілася на вуліцы Перамогі ў бок шклозавода. Рух па ёй іншаму транспарту забаронены.

Такая паласа — першая ў Гродзенскай вобласці, расказалі ў ДАІ. Яна мусіць стварыць магчымасць бесперашкоднага руху грамадскага транспарту і адначасова вызваліць ад яго іншыя палосы. Мяркуючы па разметцы, заязджаць на паласу на Перамогі іншым аўто дазволена толькі для павароту направа, удакладніў Telegram-канал Urban Hrodna.

Паласа з’явілася як эксперыментальная. Другую такую плануюць арганізаваць на Румлёўскім праспекце ад абласной ДАІ да Румлёўскага моста. Калі ў Гродне эксперымент палічаць паспяховым, яго працягнуць. Напрыклад, асобную паласу будуць закладаць ужо пры праектаванні новых вуліц.

Дзе ўжо рабілі такія палосы

Такія прыярытэтныя палосы — звычайная сусветная практыка. Часам іх аддзяляюць канструкцыйна. У Беларусі іх пачалі рабіць у Мінску з 2011 года, паведамляе «Автобизнес». Больш такіх палосаў з’явілася ў 2019 годзе перад Еўрапейскімі гульнямі. Іх падрыхтавалі адмыслова для транспарту спартоўцаў. У Полацку такую паласу нават аддзялялі канструкцыйна — слупкамі. Але, мяркуючы па публікацыях у СМІ, за 11 гадоў беларускія кіроўцы так і не перасталі парушаць правілы руху, звязаныя з наяўнасцю такой паласы.

За парушэнне прыярытэтнасці чакае штраф

Зазвычай для маршрутных транспартных сродкаў вылучаюць крайнюю правую паласу. Яна абазначаецца адмысловым знакам і літарай «А» на асфальце. У залежнасці ад разметкі іншым транспартным сродкам або цалкам забаронена на яе заязджаць, або дазволена толькі для пасадкі ці высадкі пасажыраў, калі пры гэтым яны не ствараюць перашкоду грамадскаму транспарту, і для павароту направа.

За язду па вылучанай паласе ў Беларусі караюць штрафам у 1−5 базавых велічынь (32−160 руб.), за паркоўку на ёй штраф у 1 базавую велічыню для легкавых машын і 5 — для грузавікоў і аўтобусаў.

Чытайце таксама: У Гродне стане на 35 маршрутак менш: улады пакараюць перавозчыкаў. Адначасова гарвыканкам шукае новых — не хапае 51 машыны

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024

У Гродне за падпіскі ў Telegram асудзілі непаўналетнюю

Навучэнка з Гродна была падпісаная на "NЕХТА" і "TUT.BY" у Telegram. Іх на яе iPhone…

6 мая 2024

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024