Новости

У Гродна прыехаў «Цягнік Перамогі», але ён не для ўсіх

На «Цягнік Перамогі» ў Гродне 23 чэрвеня звычайных наведвальнікаў не пусцілі. Выявілася, трапіць туды можна толькі па запрашальных, расказаў Telegram-канал «Право им**т» са спасылкай на гродзенцаў, якія паспрабавалі схадзіць туды з сям’ёй і не прайшлі.

«Хоць вокам зірнуць на незвычайны стылізаваны чыгуначны састаў-музей „Цягнік Перамогі“ хацелася кожнаму, але квіткі на яго ў касах, на жаль, не купіць», — пацвярджае выданне «Гродзенская праўда». На адкрыцці экспазіцыі ў Гродне прысутнічалі Юрый Караеў як каардынатар праекта ад Беларусі, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы і культуры Віктар Лісковіч, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк, начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Руслан Абрамчык, удзельнікі праекта «Цягнік памяці» і «актыўная моладзь Гродзеншчыны».

Трапіць на цягнік можна, калі хтосьці з запрашальнікам не з’явіўся. Тады на іх месцы дабіраюць з жывой чаргі, якая там збіраецца, расказаў «Sputnik». Прайсці да цягніка можна праз памяшканне мытнага кантролю. Экскурсійныя групы па 15 чалавек запускаюць кожныя пяць хвілін.

Рухомы музей «Цягнік Перамогі» прыбыў у Гродна 23 чэрвеня. У дзевяці вагонах размешчана экспазіцыя, прысвечаная найбольш важным этапам і падзеям Вялікай Айчыннай вайны. У ёй выкарыстаны фігуры людзей і атрыбутыка ў натуральную велічыню, мультымедыйнае і гукавое суправаджэнне, выявы за вокнамі таксама змяняюцца. Цягнік мае 50 відэапраектараў, 18 відэасцен, 12 тач-сталоў, якія дзякуючы светлавым і гукавым эфектам узнаўляюць паветраныя баі, масіраваныя танкавыя атакі, малюнкі паходнага салдацкай жыцця і ўспаміны даваеннага часу. Гэта першая ў свеце інсталяцыя з паглыбленнем, размешчаная ў рухомым саставе цягніка, сказана на сайце праекта. У аснове экспазіцыі - рэальная гісторыя пра жыццё ў ваенныя гады, расказаная ад асобы машыністкі. Дзецям рэкамендавана наведванне толькі з 12 гадоў.

Праект «Цягнік Перамогі» сумесна рэалізавалі Беларуская чыгунка і ААТ «Российские железные дороги» пры падтрымцы Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі і Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра. Яго прымеркавалі да «Года гістарычнай памяці» і 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У 2021 годзе цягнік таксама пабываў у Гродне. Трапіць на яго можна было толькі арганізаваным групам па запрашальных білетах з канкрэтным часам. Білеты распаўсюджвалі ў арганізацыях і навучальных установах.

Чытайце таксама: Орел, пингвин и даже рояль: выставка из 500 кг шоколадных экспонатов работает в «Triniti»

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024