Стаць у чаргу ў дзіцячы садок можна будзе праз інтэрнэт

Заяву на месца ў дзіцячым садку з 2023 года можна будзе падаць анлайн. Пра перавод уліку ў электронны фармат паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка.

Дзеці ў дзіцячым садку № 65 у Гродне. Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life

«Для вырашэння гэтай задачы Міністэрства адукацыі да 1 верасня нарматыўна замацуе парадак такога ўліку. У 2023 годзе адміністрацыйная паслуга па ўліку дзяцей, якія маюць патрэбу ў месцы ў дзіцячым садзе, будзе пераведзена ў электронны фармат. Гэта дазволіць бацькам у анлайн-рэжыме падаць заяву з указаннем некалькіх дзіцячых садкоў, адсочваць прасоўванне чаргі, пры неабходнасці пазначыць іншыя індывідуальныя патрэбы», — сказаў Петрышэнка.

Якія праблемы ёсць з чаргой у дзіцячы садок

Зараз бацькі маюць права паставіць дзяцей на ўлік адначасова ў некалькіх раёнах. Гэта скажае інфармацыю аб рэальнай патрэбе ў месцах. Асабліва гэта характэрна для буйных гарадоў, сказаў Петрышэнка.

Па словах Петрышэнкі, праблемы атрымаць накіраванне ў садок няма. Але ёсць праблемы крокавай дасяжнасці дзіцячых садкоў. Каб гэтага пазбегнуць, віцэ-прэм'ер прапанаваў «больш шырока выкарыстоўваць магчымасці арганізацыі падвозу выхаванцаў», а таксама «змяняць стэрэатыпы, што склаліся». На яго думку, у шэрагу краінаў распаўсюджана практыка аддаваць дзіцё ў бліжэйшы садок ад месца працы бацькоў.

Як даведацца пра вольныя месцы ў садку

У траўні 2022 года ў Беларусі запусцілі інтэрактыўную мапу. На ёй пазначаны ўстановы дашкольнай адукацыі і колькасць вольных месцаў у іх. Інфармацыю на мапах абяцалі абнаўляць 5 чысла кожнага месяца.

Колькі ў Гродзенскай вобласці працуе дзіцячых садкоў

У вобласці працуе 414 дзіцячых садкоў. Іх наведвае 45 тыс. дзяцей. У дашкольных установах функцыянуе 1146 груп кароткатэрміновага перабывання, 96 санаторных груп, 274 групы інтэграванай адукацыі і выхавання, 354 спецыяльныя групы, 262 пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.

Акрамя гэтага 87 дадатковых месцаў для дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту адкрылі ў садках праз адкрыццё дадатковых памяшканняў, якія раней не выкарыстоўвалі па прызначэнні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024

«Асаблівая прыкмета: святар». Гродзенца Георгія Роя абвясцілі ў вышук у Расіі

Гродзенскі святар Георгій Рой, які летась з’ехаў з Беларусі, патрапіў у расійскую базу крымінальнага вышуку.…

15 мая 2024

Вялікую схованку зброі знайшлі ў Ваўкавыскім раёне: выкапалі 16 скрыняў снарадаў

Тайнік з амуніцыяй знайшлі 12 траўня ў Гродзенскай вобласці. У 16 з 18 адкапаных скрыняў…

15 мая 2024

Суд пакінуў без разгляду пазоў супраць Бондаравай: справу вырашылі мірна

Эканамічны суд Гродзенскай вобласці пакінуў без разгляду пазоў гродзенскага сайта Grodno.in супраць праўладнай актывісткі Вольгі…

15 мая 2024

У Гродне шукаюць акцёра TikTok. Гатовыя плаціць € 2000

Ад 2500 да 7000 рублёў можа атрымліваць ціктокер-акцёр. ТАА "Камерцыйная гандлёвая кампанія" шукае акцёраў ва…

14 мая 2024

Пункт пропуску «Каменны Лог» чакае рэканструкцыя: будзе больш сачэння і фіксацыі

У пункце пропуску "Каменны Лог" сфарміруюць сістэму бяспекі: палепшаць відэаназіранне, узмоцняць ахову і кантроль доступу.…

14 мая 2024