Навіны

Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»

Кнігі «Мифы о Беларуси» Вадзіма Дзеружынскага і «Welcome to Belarus» Алеся Гутоўскага знялі з продажу ў гродзенскай краме «Green». Кіраўніцтва гіпермаркета правяло разбіральніцтва пасля звароту актывісткі Вольгі Бондаравай. Адказ загадчыка крамы ад 15 чэрвеня Вольга размясціла ў сваім Telegram-канале.

Ёй прынеслі прабачэнні за «дастаўленыя нязручнасці». Звярнулася Вольга з просьбай прыбраць кнігі 31 траўня.

Адказ Вольгі Бондаравай з крамы Green. Фота Бондаравай

Аб чым кнігі?

У кнізе «Мифы о Беларуси» разглядаюцца найбольш распаўсюджаныя міфы аб народзе і краіне. «Беларусы — адзіны ў свеце народ, уяўленні якіх пра саміх сябе поўныя міфаў і памылак, часам вельмі дзіўных і нават недарэчных. Якую сферу жыцця ні вазьмі, усюды гэтыя міфы. Парадокс у тым, што да іх усе прывыклі, іх амаль ніхто не заўважае, не ўсведамляе», — піша у анатацыі аўтар.

«Беларусь — неверагодна прыгожая краіна, багатая сваёй чароўнай прыродай. Нашая прырода разнастайная, а кожная паравіна года адметная і непаўторная. Лес і вада — нашая найвялікшая каштоўнасць, якой мы ганарымся. Але, на жаль, не кожны можа ўбачыць гэтую красу, асабліва жыхары вялікіх гарадоў, якім будзе даспадобы наш альбом. Фатограф чулым і пільным позіркам углядаўся ў беларускія краявіды і здолеў па-майстэрску перадаць іх магію. Альбом адрасаваны беларусам і шаноўным гасцям нашай краіны», — піша пра кнігу «Welcome to Belarus» аўтар.

Бондарава адзначыла, што абедзве кнігі - выдавецтва «Харвест», якое выпускала таксама кнігі Віктара Ляхора. Кнігу Віктара Ляхора «Военная история Беларуси. Герои, символы, цвета» 18 красавіка прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі суд Ленінскага раёна Гродна.

Барацьба з кнігамі ў Беларусі

У краме «OZ» ў Гродне пасля звароту Бондаравай прыбралі кнігу «Лето в пионерском галстуке». Яна распавядае пра аднаполае каханне ў савецкім піянерлагеры. Раней у дзяржаўныя кнігарні паступіла распараджэнне: зняць з продажу раман Джорджа Оруэла «1984».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024