Навіны

Праўладныя каналы: бібліятэцы ў Астраўцы не прысвояць імя Адама Мальдзіса

Астравецкай раённай бібліятэцы могуць не прысвоіць імя Адама Мальдзіса, як паведамлялася раней. Пра гэта распавяла праўладная актывістка з Гродна Вольга Бондарава. Раней аб прысваенні імя і размяшчэнні адпаведнай шыльды распавёў сын літаратара Яраслаў.

Па словах Яраслава, 24 чэрвеня 2022 года выйшла рашэнне Астравецкага райвыканкама аб перайменаванні бібліятэкі. «Звычайную шыльду ўжо зрабілі. Мемарыяльную не атрымаецца: ёсць пастанова Савета Міністраў № 1372, па якой падобныя дошкі размяшчаюцца на будынках, дзе вядомы чалавек працаваў, або жыў. Мы ў фае будзем рабіць роспіс: адкрытая кніга, на адной старонцы выява Адама Мальдзіса, на другой поўная назва бібліятэкі. Шыльду яшчэ не прымацавалі. Плануем гэта зрабіць да 7 жніўня, 90-годдзя Адама Іосіфавіча», — пісаў Яраслаў Мальдзіс у Facebook са слоў дырэктара бібліятэкі.

«Прапольскі дзеяч» і «махровы нацыяналіст»

«Шыльдачку на раённую бібліятэку ў Астраўцы з імем нацыяналіста Адама Мальдзіса вешаць не будуць. Але гэта не ўсё. Аказваецца, яго імем хацелі таксама назваць адну з Астравецкіх вуліц. Гэтая ідэя таксама прызнана няўдалай. Згодны💯», — напісала Вольга Бондарава ў сваім Telegram-канале. Дакументальнага пацверджання гэтаму пакуль няма.

13 ліпеня Вольга ад імя грамадскага аб’яднання «Гродзенскі гісторыка-патрыятычны пошукавы клуб «Аркона» звярнулася ва ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама, «каб прасігналізаваць аб дзівацтвах, якія адбываюцца ў Астраўцы». Яна лічыць, што кіраўніцтва Астравецкага райвыканкама не мела рацыі, калі «цішком прагаласавала за прысваенне дзяржаўнай установе культуры імя прапольскага дзеяча і махрыстага нацыяналіста Адама Мальдзіса». Адказ ад ведамства яна пакуль не размясціла.

Хто такі Адам Мальдзіс?

Адам Мальдзіс — савецкі і беларускі літаратуразнаўца, літаратурны крытык, публіцыст, празаік, перакладчык, доктар філалагічных навук. Памёр ва ўзросце 89 гадоў у студзені 2022 года. Мае Ордэн Францыска Скарыны (дзяржаўная ўзнагарода) і медаль «100 гадоў БНР». Заслужаны дзеяч культуры Польшчы. Пісаў для «СБ-Беларусь Сегодня». Узначальваў Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Францішка Скарыны. Быў сябрам Уладзіміра Караткевіча.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024