Навіны

Бібліятэка ў Астраўцы ўсё ж будзе насіць імя Адама Мальдзіса. Раней гэтаму працівіліся праўладныя актывісты

Астравецкі райвыканкам 24 чэрвеня 2022 года ўсё ж прысвоіў Астравецкай раённай бібліятэцы імя Адама Іосіфавіча Мальдзіса. Праўладныя блогеры прасілі адмяніць гэтае рашэнне. Але былі і тыя, хто выступіў у абарону дзеяча.

У чэрвені бягучага года ў Астравецкі райвыканкам паступіў зварот членаў грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд культуры» аб ўвекавечанні памяці Адама Мальдзіса. Бібліятэку перайменавалі згодна з рашэннем № 461 «Аб перайменаванні дзяржаўнай установы культуры «Астравецкая раённая бібліятэка». Працэдуру прысваення правялі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Пра гэта паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сняжана Куратчык у адказ на запыт актывісткі Вольгі Бондаравай. Адказ Вольга размясціла ў сваім Telegram-канале.

Адам Мальдзіс — савецкі і беларускі літаратуразнаўца, літаратурны крытык, публіцыст, празаік, перакладчык, доктар філалагічных навук. Памёр ва ўзросце 89 гадоў у студзені 2022 года. Мае Ордэн Францыска Скарыны (дзяржаўная ўзнагарода) і медаль «100 гадоў БНР». Заслужаны дзеяч культуры Польшчы. Пісаў для «СБ-Беларусь Сегодня». Узначальваў Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Францішка Скарыны. Быў сябрам Уладзіміра Караткевіча.

«Прапольскі дзеяч» і «махровы нацыяналіст»

13 ліпеня Вольга ад асобы грамадскага аб’яднання «Гродзенскі гісторыка-патрыятычны пошукавы клуб «Аркона» звярнулася ва ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама, «каб прасігналізаваць аб дзівацтвах, якія адбываюцца ў Астраўцы». Яна мяркуе, што кіраўніцтва Астравецкага райвыканкамане мела рацыі, калі «цішком прагаласавала за прысваенне дзяржаўнай установе культуры імя прапольскага дзеяча і махрыстага нацыяналіста Адама Мальдзіса».

«Улічваючы той факт, што ва ўпраўленне культуры таксама паступіў зварот у падтрымку ініцыятывы Астравецкага райвыканкама па прысваенні раённай бібліятэцы імя А.І. Мальдзіса, як вядомага дзеяча навукі і культуры, выбітнага ўраджэнца Астравецкага раёна, адмена рашэння ў цяперашні час не плануецца», — паведамілі ў гарвыканкаме.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024