Басейны і СПА ў Беларусі абавяжуць быць безбар’ернымі: Мінздароўя зацвердзіла новыя патрабаванні

Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла Санітарныя патрабаванні для басейнаў, аквапаркаў, саунаў, СПА і фізкультурна-спартыўных збудаванняў. Зараз іх уладальнікам і кіраўніцтву прыйдзецца паклапаціцца пра безбар’ернае асяроддзе для людзей з інваліднасцю і своечасовым рамонце. Hrodna.life высветліў, як справы з безбар’ерным асяроддзем ідуць цяпер.

Цалкам дакумент называецца «Санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні да ўтрымання і эксплуатацыі басейнаў, аквапаркаў, аб’ектаў па аказанні бытавых паслуг лазняў, саунаў і душавых, СПА-аб'ектаў, фізкультурна-спартыўных збудаванняў». Ён зацверджаны пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 16 траўня 2022 г. № 44 і апублікаваны на Нацыянальным прававым партале. Пастанова ўступае ў сілу праз тры месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Згодна з дакументам, у басейнах і СПА-комплексах трэба забяспечваць бягучы і капітальны рамонт і рамонт інжынерных сістэм у залежнасці ад іх санітарнага і тэхнічнага стану. Пры гэтым праводзіць рамонт, не спыняючы працу, забаронена.

Ва ўсіх пералічаных месцах павінны быць прадугледжаны ўмовы па безбар’ерным асяроддзі для доступу і знаходжання людзей з інваліднасцю і з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарата. Таксама там павінна быць універсальная аптэчка першай дапамогі па спісе Мінздароўя з актуальнымі тэрмінамі прыдатнасці лекаў. Да таго ж трэба будзе выконваць «мерапрыемствы па фарміраванні здаровага ладу жыцця». У тым ліку гэта забарона на курэнне і электронныя цыгарэты на ўсёй тэрыторыі, акрамя спецыяльна адведзеных месцаў.

Гэтыя патрабаванні не датычаць:

  • суднавых і хатніх басейнаў;
  • басейнаў і аквапаркаў, абсталяваных на натуральных або штучных вадаёмах;
  • нестацыянарных і перасоўных лазняў (саунаў, душавых);
  • вытворчага кантролю якасці вады ваннаў пры аказанні бальнеапаслуг, таласапаслуг (альгіапаслуг), гідрабальнеатэрапіі.

А як цяпер?

Плаванне можа быць добрым варыянтам, каб умацаваць мышцы, павысіць тонус, палепшыць каардынацыю і пры гэтым не падвяргацца празмерным нагрузкам. Пры гэтым у асноўным басейны зараз не прыстасаваныя для таго, каб імі маглі карыстацца фізічна аслабленыя людзі, распавяла Hrodna.life Ганна Яшына, удзельніца праекта «Пайшлі-Паехалі» і праграмы «Антыбар'ер». Наконт ступені безбар’ернасці СПА-комплексаў і саунаў Ганна мяркуе, што там таксама ўсё «не вельмі добра».

Проста ўсталяваць пандус на ўваходзе — мала

Каб людзі з інваліднасцю маглі паплаваць, пандуса на ўваходзе недастаткова. Каб любы чалавек, з любой формай інваліднасці мог трапіць у басейн, той павінны быць абсталяваны пад’ёмнікам для спуску ў ваду. Усё індывідуальна, хтосьці зможа справіцца і без яго. Але тады можа спатрэбіцца старонняя дапамога, гэта нязручна і цяжка, патлумачыла Ганна.

Басейн Палаца творчасці дзяцей і моладзі (былы Палац піянераў) у Каложскім парку абсталяваны такім пад’ёмнікам. Праўда, каб дабрацца да самога басейна, трэба падняцца на другі паверх, а лесвіца не вельмі зручная. Паводле інфармацыі Ганны Яшынай, пакуль там нічога не змянілася.

Вход у «Аквацэнтр» на Горкага (былы ФАК) абсталяваны пандусам з дзвюх частак, кожная з якіх адпавядае прынятым у Беларусі стандартам. Пад’ём на яго заняў у Ганны 25 хвілін. Унутры ж пад’ёмніка для спуску ў басейн няма, хоць там і трэніруюцца паралімпійцы.

Пандус да «Аквацэнтра». Фота: rrby.org

Пандусы ёсць і пры уваходах у лазнева-аздараўленчыя комплексы «Вішнявец» па вул. Хімікаў і на Болдзіна. А вось у аздараўленчым цэнтры «Азотсэрвіс» на Томіна пандус адсутнічае.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024