Мікалай Аўтуховіч, які з 11 ліпеня трымаў сухую галадоўку, 2 жніўня папіў гарбаты. Пра гэта сваякам зняволенага паведаміла адміністрацыя СІЗА Гродзенскай турмы, паведаміла «Радыё Св****да».

Упершыню за 23 дні Аўтуховіч папіў гарбату. З 11 ліпеня ён трымаў сухую галадоўку
Мікалай Аўтуховіч.

Мікалай Аўтуховіч не прыйшоў на судовыя пасяджэннм 28 і 29 ліпеня, а таксама 1 і 2 жніўня. Ён спаслаўся на тое, што не здолеў бы дайсці. 1 жніўня зняволенаму ставілі кропельніцу.

Аўтуховіч аб’явіў сухую галадоўку, бо атрымлівае лісты толькі ад маці і зусім не атрымлівае газет. 1 жніўня стала вядома, што Аўтуховічу перадалі адзін ліст ад маці. Паводле словаў зняволенага, ён не скончыць галадоўку, пакуль яму не пачнуць аддаваць лісты і ад іншых людзей.

Падчас сухой галадоўкі Аўтуховіч схуднеў на 20 кг

Адвакат Аўтуховіча сустрэлася з вязнем 29 ліпеня. Тады стала вядома, што зняволены схуднеў на 20 кг, але перасоўваўся ён самастойна.

«Ён ішоў павольна і ў паўсогнутым стане. Схуднелы, моцна асунуўся. Яму дапамагаў ісці хлопец, якога таксама выводзілі - падтрымліваў бацьку за руку. Кіраўнік турмы заўпэўніў, што лекары на месцы адсочваюць яго стан фізічны і псіхалагічны — трымаюць сітуацыю пад кантролем», — напісала дачка Аўтуховіча.

Чытайце таксама:

Абвінавачаны па справе Аўтуховіча абвясціў сухую галадоўку. Яго прывялі на пасяджэнне ў трусах

Избиение, оговоры, пытки и давление. 10 фактов о деле Автуховича, которые мы узнали только в зале суда