Навіны

Затрымалі гродзенскага музыку Ігара Банцэра

Гродзенскага музыку і актывіста Ігара Банцэра затрымалі 4 жніўня. Прычына затрымання пакуль невядомая, паведаміла «Радыё Св****а».

Ігар Банцэр. Фота: архіў героя

Затрымліваў музыку ці ГУБАЗіК, ці КДБ, удакладнілі яго сваякі. Жалезныя дзверы ў кватэры Банцэра выламалі, музыку завезлі ў Мінск. Падчас затрымання музыка знайходзіўся ў кватэры адзін.

У 2021 годзе Банцэру прысудзілі 1,5 гады «хіміі»

Суддзя Наталля Козел 19 сакавіка 2021 года прызнала Ігара Банцэра вінаватым у хуліганстве і прысудзіла яму 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Ігара судзілі за танец, які ён выканаў у верасні 2020 года перад міліцыянтам. Паводле версіі пракурора, ён прадэманстраваў пры гэтым свае геніталіі. Сам Ігар настойваў: ён быў у стрынгах, так што міліцыянт не мог бачыць яго голым. З 17 чэрвеня 2021 года ён адбываў пакаранне ў ПУАТ № 9. 17 снежня ён выйшаў на волю.

Падзяліцца

Апошнія запісы

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024