Нежылыя памяшканні прапануюць узяць у арэнду ў гістарычным цэнтры Гродна. Яны размяшчаюцца на вуліцах Кірава, Сацыялістычнай і Маркса. Будынак на Вялікай Траецкай прадаюць цалкам.

Маркса, 9а — 1

Памяшканне пад офіс размяшчаецца на першым паверсе і мае плошчу 33,6 кв.м. Арандатару трэба будзе падключыць інжынерныя камунікацыі.

Пачатковая цана права на заключэнне дамовы арэнды — 141,96 руб.

Сацыялістычная, 38 — 5

Тут здаюць памяшканне на другім паверсе. У ім таксама можна размясціць офіс альбо аб’ект аказання паслуг. Новаму арандатару трэба будзе падключыць інжынерныя камунікацыі.

Пачатковая цана права арэнды невядома.

Нерухомасць у цэнтры Гродна: якія памяшканні і за колькі можна ўзяць у арэнду
Памяшканне пад офіс на вуліцы Сацыялістычная, 38. Крыніца: gcn.by

Кірава, 45

Частку будынка плошчай 46,4 кв.м прапануюць узяць арэнду. Арэндатару пры неабходнасці трэба падключыць інжынерныя камунікацыі.

Памер арэнднай платы ў першы год — 27,84 базавых арэндных велічынь (470,50 рублёў), другі і трэці год — 41,76 базавых арэндных велічынь (705,74 рублі).

Кірава, 43

У суседнім будынку на першым паверсе здаюць у арэнду памяшканне плошчай 35 кв.м. Як і ў папярэдніх выпадках, новаму ўладальніку трэба будзе падключыць інжынерныя камунікацыі. Паводле фота, новаму ўладальніку таксама трэба будзе зрабіць рамонт.

Цана арэнды ў першы год — 5,25 базавых арэндных велічынь (88,73 рублі). Другі год — 21 базавая велічыня (354,90 рублёў), трэці год — 31,5 базавых велічынь (532,35 рублёў).

Тэльмана, 9

У гэтым выпадку прапануюць зняць у арэнду памяшканні плошчай 7,6 кв.м, 20,9 кв.м. і 23,1 кв.м. Яны размяшчаюцца на цокальным паверсе. Туты праведзены электразабеспячэнне, водазабеспячэнне і ацяпленне.

Цана за арэнду памяшканняў невядомая.

Нерухомасць у цэнтры Гродна: якія памяшканні і за колькі можна ўзяць у арэнду
Памяшканні на Тэльмана, 9. Крыніца: gcn.by

Вялікая Траецкая, 31

Будынак канца XIX стагоддзя выставілі на продаж. Яго плошча 159,3 кв.м., а таўшчыня кладкі цэглы 45 см. Да аб’екта пракладзены ўсе неабходныя камунікацыі.

На першым паверсе працуе адзін з самых старых у Гродне рамонтаў гадзіннікаў. На другім паверсе раней размяшчаўся цэнтр адпачынку «Портал». Цана продажу пакуль невядома.