Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Фотарэпартаж: у Гродне выступілі Tochka K і Opus Magnum - Hrodna.life - навіны Гродна

«Колькі ўжо гэта доўжыцца? Можа, я ўжо скончыў?» — нечакана спытаў падчас выступу Яўген Кучмейна. Гродзенскія музычныя праекты Tochka K і «Opus Magnum» 20 жніўня выступілі ў бары Podval. Карэспандэнт Hrodna.life засняў гэта.

Opus Magnum — праект Арцёма Пузыні. Ён пачаў яго ў 2010 годзе. У 2022 годзе музыка выпусціў альбом. Сваю творчасць ён вызначае як «гітарную філасофію».

Музыка сыграў на гітары шэраг інструментальных песень. Адну з кампазіцый Арцём прысвяціў сыходзячаму лету. «Уявіце, што вы толькі прачнуліся, яшчэ не наступіла спякота, і вы адчуваеце водар раніцы», — прапанаваў музыка.

Пад назвай Tochka K выступае Яўген Кучмейна. З 14 гадоў ён піша музыку і выступае ў жанры acoustic rock/contemporary/neo psychedelic folk/trip grunge. Яўген — пераможца конкурсу маладых выканаўцаў «Басовішча» ў 2016 годзе. Творчасць Яўгена высока ацэньваюць эксперты і называюць яго «музычным шаманам».

Некаторыя з дзясяткаў слухачоў ведалі песні Tochka K на памяць, падпявалі і заказвалі кампазіцыі «на біс». Даўнія прыхільнікі маглі пачуць як новыя песні, так і тыя, з якіх любоў да артыста і пачалася.

Пасля выступу «на біс» тых, хто прыйшоў, чакалі напоі і выступленні дыджэяў.

Дарэчы, аб сучаснай гродзенскай музыцы рэдакцыя расказвала: тут можна знайсці у тым ліку апошнія запісы выступоўцаў музыкаў.