Рух мотатранспарту праз цэнтр горада забароняць з 22:00 да 6:00. Пра гэта паведаміў Telegram-канал «Гродно Плюс».
![Матацыклістам забароняць ездзіць па начным цэнтры Гродна. Пакуль у якасці эксперымента](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2021/04/motocikly-grodno-2019-e1661579288804-800x508.jpg)
Дзяржаўтаінспекцыя будзе адсочваць сітуацыю, а па выніках эксперымента, магчыма, ўвядуць дадатковыя сталыя зоны абмежавання ў начны час.
Калі пачнуць эксперымент, як доўга ён працягнецца, а таксама якія вуліцы закране «Гродна Плюс» не паведаміў. Але на ўездзе на вуліцу Кірава з праспекта Касманаўтаў ўжо вісіць знак які абмяжоўвае рух матацыклаў, заўважыў «АвтоГродно».
![Матацыклістам забароняць ездзіць па начным цэнтры Гродна. Пакуль у якасці эксперымента](http://cdn.optipic.io/site-102139/wp-content/uploads/2022/08/moto-zapret-01.jpg)
«АўтаГродна» склаў карту вуліц, закрытых для матачыклаў у начны час.
Ці была праблема з матацыкламі ў начы час
У 2019 годзе гродзенскі актывіст Аляксандр Лаўрэнцьеў прасіў старшыню Гродзенскага гарвыканкама Мечыслава Гоя дапамагчы з матацыклістамі, якія шумяць уначы. Тады, ён збіраў подпісы гараджан.
Са скаргай у ДАІ звяртаўся і гродзенскі актывіст Мікалай Салянік. Там яго папрасілі даказаць, што матацыклісты парушаюць парадак.
Ці ёсць пакаранне за шум матацыклаў
За шум пакаранне не прадугледжана, а ўзровень шуму правяраюць на спецыяльных станцыях. Ён не павінен перавышаць 96 дэцыбел (гук адбойнага малатка на адлегласці 1 метр — 110 дэцыбел). Калі ў матацыкла гучнасць большая — ён не зможа прайсці тэхагляд.
Чытайце таксама: Што адбываецца ў горадзе пасля захаду сонца? Слухайце «начны» выпуск урбаністычнага падкаста