Навіны

Аб’яднанне «Вспульнота полякув» ліквідуюць праз Вярхоўны Суд. Яна з’явілася пасля скандальнага расколу

Пасяджэнні аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання пройдуць у Вярхоўным Судзе. Арганізацыя прапрацавала тры гады, з’явіўшыся пасля расколу аднаго з саюзаў палякаў.

UPD 8 верасня. Грамадскае аб’яднанне «Вспульнота полякув» знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі. Такое рашэнне прыняў Вярхоўны Суд 7 верасня. Яму спатрэбілася адно судовае пасяджэнне.

Пазоўнік па справе — Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Суддзя — Ганна Сакалоўская. Пасяджэнні пачаліся 7 верасня.

Што вядома аб арганізацыі?

Чарговая польская арганізацыя ўтварылася ў 2017 годзе. Яе ўзначаліў Мечыслаў Яскевіч, які раней быў старшынёй непрызнанага ўладамі Саюза палякаў. Калі на пасадзе яго змяніла Анжаліка Борыс, ён са скандалам сышоў і вырашыў стварыць уласную арганізацыю.

Са слоў Борыс, тады Яскевіч забраў маёмасць арганізацыі, застаўся вінны СПБ € 30 000 і не даў справаздачу за сваю дзейнасць ні перад СПБ, ні перад польскімі ўладамі. Яскевіч абвяргае: ён нічога не краў, а маёмасць перадаў створанай ім школе.

Арганізацыя Яскевіча планавала займацца падтрымкай польскай культуры і традыцый польскага народа. Пры ёй дзейнічала польская школа імя Яна Паўла II, у якой дзеці могуць атрымлівалі дадатковую адукацыю. Стваральнік запэўніваў, што арганізацыя апалітычная.

У Беларусі дзейнічаюць два Саюзы палякаў

У Беларусі існуюць два Саюзы палякаў Беларусі. Упершыню такі саюз быў заснаваны ў 1990 годзе. Аднак у 2005 годзе ён падзяліўся: ёсць саюз, прызнаны беларускімі ўладамі і не прызнаны польскімі, і саюз, не зарэгістраваны ў Беларусі, але які падтрымліваецца Польшчай.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларуска распавяла ў сацсетках пра палюбоўніцу мужа — яе судзілі

Жыхарка Астраўца апублікавала ў "Аднакласніках" сумеснае фота палюбоўніцы з яе мужам. У подпісе да фота…

13 мая 2024

Рэйд сілавікоў на прадпрыемства, суд над непаўналетняй, хімія за паклёп на Лукашэнку. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

На шклозаводзе "Нёман" у Бярозаўцы прайшлі затрыманні. У Гродне за падпіскі ў Telegram судзілі непаўналетнюю.…

13 мая 2024

Урачы прыляцелі па санавіацыі. Што з дзяўчынкай, якая атрымала траўмы на атракцыёне ў Лідзе

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая пацярпела на лідскім атракцыёне, знаходзіцца ў Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы. Яе шпіталізавалі…

13 мая 2024

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024