У Беларусь могуць вярнуцца санкцыйныя тавары: распрацавалі закон аб паралельным імпарце

Законапраект аб паралельным імпарце распрацавалі і перадалі на ўзгадненне ва ўрад. Яго могуць прыняць да канца 2022 года, паведаміла БелТА.

Санкцыі. Ілюстрацыйнае фота.

«Законапраект аб паралельным імпарце ў Беларусі падрыхтаваны, узгоднены з усімі зацікаўленымі і знаходзіцца на ўзгадненні ва ўрадзе. Мы спадзяемся, што да канца года ён будзе прыняты. Прыняцце дакумента спросціць імпарт тавараў, якія забароненыя да ўвозу з санкцыйных прычын у нашу краіну», — сказаў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў.

Што зменіцца

Закон аб паралельным імпарце павінен спрасціць імпарт тавараў, якія забаронены да ўвоза ў Беларусь з-за санкцый. Падобны закон ужо працуе ў Расіі.

Ён дазваляе абыходзіць абмежаванні пастаўкі тавараў. Гэта адбываецца без згоды праваабладальніка гандлёвага знака. Тавар будзе пастаўляцца паралельна афіцыйнаму імпарту, але праз дылераў упаўнаважаных праваўладальнікам.

Чытайце таксама: Санкции, ограничения и отмены. Чего лишилась Беларусь из-за российской агрессии против Украины

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024