Навіны

На гродзенскім «Хімвалакне» прызначылі новага дырэктара. Хто ім стаў?

Алега Курыліна прызначылі дырэктарам завода «Хімвалакно». Адпаведны загад падпісаў дырэктар «Гродна Азот» Ігар Ляшэнка, паведаміла выданне «Гродзенскі хімік».

Папярэдняе месца працы Курыліна — Беларускі дзяржаўны канцэрн па нафце і хіміі («Белнафтахім»). Там ён займаў пасаду намесніка старшыні.

Алег Курылін. Крыніца: belchemoil.by

Што вядома пра новага дырэктара

Алег Курылін нарадзіўся ў Светлагорску ў 1972 годзе. Скончыў Саратаўскае вышэйшае вайсковае інжынернае вучылішча, Гомельскі кааператыўны інстытут, а таксама Акадэмію ўпраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Раней ён працаваў на Светлагорскім вытворчым аб’яднанні «Хімвалакно», у Белінвестбанку, на Гомельскім хімічным заводзе, а таксама на прадпрыемстве «Полацк-Шкловалакно».

Што з папярэднім дырэктарам

Папярэдні дырэктар Віталь Рудзінскас сышоў з пасады ў красавіку 2021 года. Да гэтага часу яго абавязкі выконваў галоўны інжынер. Віталь Рудзінскас адмовіўся пракаментаваць Hrodna.life абставіны свайго сыходу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024