Навіны

Першы беларускі ноўтбук будуць прадаваць у Расіі. Што вядома пра камп’ютар, які Лукашэнка паказваў 1 верасня

На заводзе «Гарызонт» распавялі пра першы беларускі ноўтбук. Стала вядома, дзе яго будуць прадаваць, колькі ён будзе каштаваць, а таксама якая гатоўнасць да масавага запуску, паведаміў тэлеканал «Беларусь-1».

Першы беларускі ноўтбук. Крыніца: tochka.by

Ужо наладзілі канвеер пад камп’ютарную тэхніку

Для вытчорчасці першага беларускага ноўтбука мадэрнізавалі вытворчасць на Мінскам вытворчым аб’яднанні вылічальнай тэхнікі (МВАВТ) холдынга «Гарызонт». Там наладзілі канвеер пад камп’ютарную тэхніку, ноўтбукі, маніторы, а таксама PC-блокі.

Беларускага складніка ў ноўтбуку 12%. Да канца 2022 года плануюць дасягнуць 35%. Ужо асвоілі друкаваныя платы і кабельныя злучэнні.

«Мы знаходзімся на этапе праектавання і аснасткі для вытворчасці корпусных дэталяў на адным з нашых прадпрыемстваў. Друкаваныя платы мы ўжо асвоілі. З кабельнымі злучэннямі таксама праблем не ўзнікла. Наш ноўтбук у прынцыпе складаецца з тых жа камплектуючых, што і ў асноўных самых вядомых сусветных брэндаў», — сказаў інжынер-канструктар МВАВТ холдынга «Гарызонт» Андрэй Клімовіч тэлеканалу «Беларусь 1».

Не толькі ноўтбук, а яшчэ і аперацыйная сістэма

У вытворчасці ноўтбука нібыта выкарыстоўвалі «самыя новыя і перадавыя тэхналогіі». Такія ж тэхналогіі выкарыстоўваюць пры вытворчасці аўтаэлектронікі на машынабудаўнічых прадпрыемствах Беларусі і Расіі.

Акрамя самаго камп’ютара, на прадпрыемстве займаюцца распрацоўкай уласнай аперацыйнай сістэмы.

«Задача, якая стаяла перада мной, гэта распрацоўка праграмнага забеспячэння дадзенага ноўтбука. Сістэмы ўводу-вываду, тое, што вядома як BIOS, якая будзе аб’ядноўваць кампаненты камп’ютара і запускаць аперацыйную сістэму. І цяпер мы займаемся распрацоўкай уласнай аперацыйнай сістэмы, каб замяніць тыя аперацыйныя сістэмы, якія сышлі з нашага рынку», — сказаў кіраўнік праекта IOT кіруючай кампаніі холдынгу «Гарызонт» Дзмітрый Малашкевіч тэлеканалу «Беларусь 1».

Першыя ноўтбукі ў Беларусі прадаваць не будуць

Гатоўнасць да массавага запуска вытворчасці фактычна 100%. Гэта будуць ноўтбукі з розным «начыненем», залатога і срэбнага колераў. Цана за ноўтбук з дыяганаллю 15,6 дзюймаў будзе 1300 рублёў. Першыя вопытныя партыі ноўтбукаў будуць прадаваць у Расіі.

У беларускага ноўтбука ёсць прататып альбо наадварот

Беларускі ноўтбук, які дэманстраваў Лукашэнка, вонкава падобны на мадэль Lenovo IdeaPad 3. У іх аднолькавае размяшчэнне і парадак партоў, падобная, клінавідная, форма корпуса, выпірае шарнір, праз які экран мацуецца да асноўнай часткі корпуса, а тачпад змешчаны ўлева.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024