Гродна стаў самым брудным горадам вобласці. На другім месцы Ваўкавыск. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі апублікавала статыстыку колькасці выкідаў забруджваючых рэчываў у паветра.

Мінпрыроды расказала, які з гарадоў Гродзеншчыны самы брудны
Забруджванне паветра. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца.valenteshop.ru

Больш за 190 000 тон забруджваючых рэчываў патрапіла ў паветра ў Гродзенскай вобласці. Праз ачыстныя комплексы прайшлі менш за траціну — толькі 59 000 тон.

Якія гарады выдаюць больш за ўсё адкідаў

  • Гродна — 9 107 тон (16,2%)*
  • Ваўкавыск — 7 792 тон (19,2%)*
  • Гродзенскі раён 6 381 тон (72%)
  • Слонім 4 610 тон (91%)*
  • Шчучын — 4 354 (97%)*
  • Смаргонь — 3 541 (24,1%)*
  • Ліда — 3 355 (10,4%)*

*патрапіла ў паветра без ачысткі

У Бераставіцкім і Свіслацкім раёнах сітуацыя з адкідамі горшая, 1 575 і 1 314 тон адпаведна. Тут колькасць забрудняючых рэчываў меншая, чым у іншых раёнах, але амаль 99% з іх патрапляюць наўпрост у атмасферу.

Што забруджвае паветра

Агулам у Беларусі ў 2021 годзе колькасць выкідаў склала 1192,9 тыс тон. Большая частка — 61% (728 тыс. тон) выкідаў патрапляе ў паветра ад мабільных крыніцаў выкідаў - транспартных сродкаў і самаходных машыны. Гэта на 5,2% менш, чым было ў 2015 годзе і на 9,6% менш чым у 2010 годзе.

Мінпрыроды расказала, які з гарадоў Гродзеншчыны самы брудны
Статыстыка забруджвання паветра ў Беларусі. Крыніца: belstat.gov.by

Чытайце таксама: ГРОДНА, ДЫХАЙ ГЛЫБЕЙ! Што з паветрам у самым аўтамабілізаваным горадзе Беларусі