У Гродне затрымалі актывіста Яўгена Юнцэвіча. Гэта адбылося 18 верасня. Пра затрыманне стала вядома праз «пакаяльнае відэа», паведаміў Telegram-канал «Право имеют.

За рэгістрацыю ў плане “Перамога” ГУБАЗіК затрымаў гродзенца
Яўген Юнцэвіч.

Прычынай затрымання стала тое, што Юнцэвіч, нібыта зарэгістраваўся ў плане «Перамога», а таксама распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы. Верагодня, што супраць актывіста распачалі крымінальную справу.

Яўгеній вядомы ўдзелам у разнастайных грамадскіх ініцыятывах. У 2018 годзе ён быў валанторам у суполцы Grodno travelers’club.

Што такое план «Перамога»

План «Перамога» — падпольнае народнае ўзбраенне. Аб стварэнні плана аб’явілі ў 2021 годзе. Стваральнікі плана называюць мэтамі «аднаўленне законнасці і правапарудку ў Беларусі, а таксама вяртанне ўлады ў краіне народу». У ліпені 2022 года ў плане «Перамога» было зарэгістравана каля 200 тыс. чалавек. У Беларусі арганізацыя прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем.

Чытайце таксама: Предприниматель из Гродно попал в Бутырку и написал об этом книгу. Издатели боятся ее печатать