Навіны

Гродзенскі гісторык, які напісаў кнігу пра Каліноўскага, пакінуў Беларусь

Праз пераслед з боку сілавікоў гродзенскі гісторык Васіль Герасімчык пакінуў Беларусь. Герасімчык быў галоўным героем у фільме «Каліноўскі», супраць рэжысёркі якога, па інфармацыі «Бе***у распачалі крымінальную справу.

Васіль Герасімчык.

Фільм «Каліноўскі» апублікавалі летам 2022 года. Следчы камітэт пабачыў у ім прыкметы распальвання нацыянальнай варожасці, Супраць рэжысёркі Вольгі Швед распачалі крымінальную справу па арт.130 Крымінальнага кодэксу (КК).

Пра што фільм

Фільм прысвечаны біяграфіі Кастуся Каліноўскага. У ім паказваюць кадры раскопак, а таксама знойдзеных прыватных рэчаў паўстанцаў. Акрамя гэтага ў стужцы апавядаюць аб фарміраванні асобы Каліноўскага, а таксама і прычынах паўстання і яго паразы.

Хто такі Васіль Герасімчык

Васіль Герасімчык — гродзенскі гісторык. У 2018 годзе ён выдаў кнігу «Кастусь Каліноўскі: Асоба і легенда». У 2019 годзе за сваю кнігу атрымаў прэмію Багушэвіча. У 2021 годзе Васіль Герасімчык разам з гісторыкам Аляксандрам Хацько выдалі буклет, прысвечаны Баторыю.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024