Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гродзенец атрымаў прэмію Багушэвіча за кнігу пра Кастуся Каліноўскага - Hrodna.life - навіны Гродна

6 красавіка ў Мінску на фэстывалі «Прадмова» былі абвешчаныя вынікі Прэміі Францішка Багушэвіча, якая ўручаецца за найлепшую гістарычную прозу. Лаўрэатам стаў гісторык Васіль Герасімчык за кнігу «Кастусь Каліноўскі: Асоба і легенда», піша Радыё С**бода.

Гродзенец атрымаў прэмію Багушэвіча за кнігу пра Кастуся Каліноўскага

Прэмія Францішка Багушэвіча была заснавана Беларускім ПЭН-цэнтрам у 1994 годзе.​ Летась гэтую прэмію атрымаў Уладзімер Лякін за кнігу «Ліцьвіны ў гвардыі Напалеона». Кніга распавядае пра ўдзел беларусаў цягам 1807−1815 гадоў у элітных фармаваннях францускай арміі — гвардыі Напалеона.

У розныя гады прэмію атрымлівалі Ніна Стужынская, Захар Шыбека, Аляксандар Надсан, Аляксандар Лукашук, Алесь Краўцэвіч.