У закон аб воінскай абавязанасці ўнеслі карэктыроўкі. Студэнты, якія навучаюцца за мяжой, змогуць атрымаць адтэрміноўку ад войска толькі па накіраванні дзяржаўных органаў або арганізацый. Адпаведны праект закона прынялі дэпутаты 12 кастрычніка 2022 года.
Мэта новага закону — павялічыць колькасць прызыўнікоў і, нібыта, зрабіць беларускую вышэйшую адукацыю больш канкурэнтаздольнай. Паводле словаў намесніка міністра ўнутраных спраў Генадзя Казакевіча, які прадставіў праект закона ў парламенце, гэтыя змены зменшаць колькасць асобаў, якія адрымліваюць адтэрміноўку ад прызыву.
Каб закон уступіў у сілу, яго павінен прыняць Савет Рэспублікі і падпісаць кіраўнік дзяржавы.
«У першую чаргу гэтыя змены звязаныя з тым, што любая не дзяржаўная адукацыя, прыватная альбо замежная, у беларускіх уладаў успрымаецца як нешта сумнёўнае, варожае і дакладна не мусіць даваць ільготаў. І сапраўды гэта ўклалася ў цяперашні кантэкст і таму не дзіўна што гэта адмянілі», — сказаў Hrodna.life аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) Вадзім Мажэйка. «Вельмі сумнёўна, што нехта, з-за гэтых абмежаванняў, забярэ дакументы з літоўскага ці польскага ВНУ і перападасць іх у беларускія рэгіянальныя.
На думку Мажэйкі, хутчэй за ўсё, гэтыя людзі не будуць вяртацца на адпачынак і на канікулы ў Беларусь. Бо будуць баяцца за сваю бяспеку і за тое, каб іх там не забралі ў войска ці на зборы.У Беларусі выклікаюць у вайсковыя часткі і абавязваюць з’явіцца ў выпадку мабілізацыі
Жыхара Астраўца па тэлефоне выклікалі ў вайсковую частку з вайсковым білетам. Калі ён забіраў дакументы, у іх з’явілася ўкладка — у ёй сказана, што пры мабілізацыі хлопец павінен з’явіцца ў пункт прыёму, не чакаючы позвы. Пры гэтым у Мінабароны сцвярджаюць, што ў Беларусі мабілізацыя не праводзіцца, усе зборы маюць планавы характар.
Пры гэтым позва з ваенкамата можа прыйсці для:
Чытайце таксама: Масквіч хаваецца ад мабілізацыі ў Гродне. Ужо другі раз
Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…
Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…
У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…
9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…
У новым мікрараёне на Лідскай пачалі будаўніцтва гандлёва-грамадскага цэнтру. Ён размесціцца перад кальцом, з боку…
Васіль Доста з Масквы напісаў данос на Руслана Кулевіча (тады - журналіста Hrodna.life). Прычынай стала…