Жыхара Астраўца па тэлефоне выклікалі ў вайсковую частку з вайсковым білетам. Калі ён забіраў дакументы, у іх з’явілася ўкладка — у ёй сказана, што пры мабілізацыі хлопец павінен з’явіцца ў пункт прыёму, не чакаючы позвы. Інтэрнэт-рэсурсы апісваюць выпадкі, калі ваенкамат і выканкамы пачалі збіраць дадзеныя аб ваеннаабавязаных мужчынах. У Мінабароны сцвярджаюць, што ў Беларусі мабілізацыя не праводзіцца, усе зборы маюць планавы характар.

Жыхару Астраўца, яфрэйтару, патэлефанаваў маёр і паведаміў, што трэба з’явіцца з ваенным білетам, каб яго адксеракапіраваць. Нібыта некаторыя дакументы страчаны. З ім павінны былі прыйсці яшчэ чатыры чалавекі. Малады чалавек прынёс дакумент. А калі забраў пасля зняцця копіі, у ім з’явілася чырвоная ўкладка.

У ёй сказана, што малады чалавек, паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пры абвяшчэнні мабілізацыі павінен з’явіцца ў пункт прыёму на 134 дзень, не чакаючы позвы. Праўда, па тэлефоне хлопцу сказалі, што трэба з’явіцца на чацвёрты дзень.

Вайсковая спецыяльнасць маладога чалавека — стралок. Сітуацыю апісалі ў Instagram блізкія хлопца. Пасля гэтага сям'і напісалі, што раней такую ўкладку ў ваенны білет рабілі адразу. У кожнага быў пазначаны розны тэрмін, у які трэба зьявіцца ў выпадку мабілізацыі. Фота ваеннага білета ёсць у распараджэнні рэдакцыі.

Дзед яшчэ цікавяцца ваеннаабавязанымі?

Адзін з Telegram-каналаў напісаў, што студэнтам з 2-га па 6-ы курс Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта трэба з’явіцца з ваенным білетам (пры наяўнасці), пасведчаннем прызыўніка і пашпартам у пэўны кабінет. Студэнткам, у якіх ёсць ваенных білет, таксама трэба прыйсці. Яўку будзе кантраляваць дэкан.

«Паводле інфармацыі чытача, такіх мерапрыемстваў ва ўніверсітэце раней не праводзілася, ніхто не патлумачыў студэнтам, што адбываецца, але, канешне, пачалі з’яўляцца чуткі аб падрыхтоўцы да мабілізацыі», — напісалі ў канале.

Праўладныя Telegram-каналы пракаментавалі сітуацыю і напісалі, што гэта звычайная працэдура.

Пра позвы з ваенкамата таксама паведамілі і ваеннаабавязаныя бабруйчане, напісаў Telegram-канал «Бабруйск Online». Ім масава пісалі, што апошнія дні прыходзяць позвы для атрымання мабілізацыйнага прадпісання.

Беларуса выклікалі ў ваенную частку і абавязалі явіцца ў выпадку  мабілізацыі
Фота позвы, якую даслалі ў Бабруйску. Фота: Бобруйск Online

«Таксама на многіх прадпрыемствах і ў арганізацыях горада ў мужчын звяраюць прапіску і сапраўдны адрас пражывання, а таксама нумары мабільнага і хатняга тэлефонаў», — напісаў канал.

У паперах, якія атрымліваюць у Бабруйску, загадана прыйсці ў ваенкамат для «ўручэння мабілізацыйнага прадпісання».

«Б**сату» стала вядома, што позвы пачалі дасылаць мужчынам і ў Менску. Таксама чытачы «Б**сата» паведамляюць, што мясцовыя ўлады пачалі збор дадзеных аб мужчынах па патрабаванні ваенкаматаў - чыноўнікі просяць мужчын прадставіць ім свае асабістыя дадзеныя. Чытач расказаў, што ў сельсавеце, куды ён прыйшоў па даведку, работнікі ўстановы пачалі распытваць яго дадзеныя. Папрасілі даць асабісты нумар тэлефона, паказаць вадзіцельскае пасведчанне.

Некаторыя чытачы «Зер**ла» распавядаюць, што яны пачалі атрымліваць позвы на вайсковыя зборы. Іншыя паведамляюць, што іх сталі выклікаць у мясцовыя ваенкаматы «проста пагаварыць і зверыць дадзеныя».

Сілавікі пачалі раптоўную праверку баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці воінскай часці № 6 752, якая знаходзіцца ў Мачулішчах пад Мінскам.

Мінабароны: у Беларусі мабілізацыя не праводзіцца, усе зборы маюць планавы характар

Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрста абароны.

Позвы рассылаюць прызыўнікам і ваеннаабавязаным, якія знаходзяцца ў запасе. У ведамстве заявілі, што ў краіне няма неабходнасці правядзення мабілізацыйных мерапрыемстваў.

Позва мода прыйсці для:

  • восеньскага прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве,
  • праходжання медыцынскага агляду з мэтай вызначэння катэгорыі прыдатнасці, а таксама для непасрэднай адпраўкі ў войскі.
  • для праходжання штогадовых планавых ваенных збораў для ваеннаабавязаных: афіцэраў, прапаршчыкаў, сяржантаў, салдатаў запасу.
  • каб грамадзянін прайшоў планавы медыцынскі агляд ваеннаабавязаных,
  • для планавага ўдакладнення персанальных звестак аб месцы жыхарства і працы, а таксама сямейным становішчы ваеннаабавязанага.