Горад

Як вызначыць якасць вады ў горадзе? Слухай у падкасце «Утульны горад»

Гістарычна склалася, што людзі сяліліся ўздоўж рэк. Па-першае, вада патрэбна чалавеку для піцця, па-другое, у адсутнасці дарог рэкі былі транспартнымі шляхамі. Часы змяніліся, рачную ваду мы не п’ем, але яе стан часта непакоіць гараджан. Адкуль у кране бярэцца вада, куды цякуць сцёкавыя воды і ці перасохне Нёман? Разбіраемся разам з прадстаўніцай арганізацыі «Зялёны тэлефон» Палінай Бурко ў новым выпуску падкасту «Утульны горад».

Слухай размову цалкам у падкасце або чытай тэзісна і ў вялікім скароце ніжэй.

Адкуль у кране вада, і ці можна яе піць

Вада ў гродзенскіх кватэрах бярэцца не з Нёмана, як можна было раптам падумаць, а з падземных крыніц. Чым глыбей знаходзяцца крыніцы — тым больш чыстая вада, бо ніжэй верагоднасць, што нейкія хімічныя рэчывы з паверхні туды трапяць.

Менавіта ад глыбіні знаходжання крыніц і якасці наступнай ачысткі залежыць, ці бяспечна піць ваду з-пад крана. У дрэнна ачышчай вадзе знаходзіцца вялікая колькасць мінеральных соляў. Калі чалавек доўгі час спажывае такую ваду, гэта можа прывесці да ўтварэнне камянёў у нырках.

Якасць вады залежыць не толькі ад глыбіні крыніц і гарадскіх фільтраў. Калі трубы ў вашым доме старыя, лепей адмовіцца ад спажывання такой вады без дадатковай фільтрацыі. Так ці інакш, фільтраваць ваду — больш экалагічны спосаб, чым купляць яе ў пластыкавых бутэльках.

Лонгрыд Hrodna.life: Ці можна ў Гродне піць ваду з-пад крана

Праблема нежадання гараджан піць ваду з-пад крана паходзіць з-за недаверу да дзяржаўных устаноў. Нават калі вадаканал і цэнтр гігіены і эпідэміялогіі сцвярджаюць, што яны правялі ўсе неабходныя тэсты і не выявілі парушэнняў, гараджане ставяцца да такіх заяў скептычна.

Чаму «цвітуць» вадаёмы і прычым тут сцёкавыя воды

Знакаміты працэс «цвіцення» вады — гэта паказнік вялікай распаўсюджанасці водарасцей у вадаёме. Праблема не толькі ў эстэтыцы, але і ў парушэнні балансу экасістэмы. Водарасці ў працэсе росту і разлажэння выдзяляюць таксіны. Акрамя таго, яны спажываюць шмат кіслароду, якога не хапае для астатніх насельнікаў вадаёма. Менавіта з-за цвіцення вады адбываецца масавая гібель рыб і расліннасці на дне.

Слухайце і чытайце таксама: Як і навошта рабіць горад больш зялёным?

Але чаму гэтыя водарасці раптам пачынаюць так актыўна размнажацца? Адна з прычын — злучэнні азоту і фосфару, якія дзейнічаюць на водарасці як угнаенні, садзейнічаюць іх росту. Фосфар і азот — складнікі сельскагаспадарчых угнаенняў, сцёкавых вод і мыючых сродкаў. Калі нешта з гэтага спісу трапіць у раку ці возера — вада там зацвіце.

Што мы можам з гэтым рабіць?

Звяртаць увагу на тое, як змяняецца вада ў рэках. Калі адбываецца нешта падазронае — звярніцеся ў «Зялёны тэлефон», ці наўпрост у Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. На жаль, самастойна змагацца са злучэннямі фосфару ў рэках у нас не атрымаецца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024