Навіны

Сем мастоў у Гродне пафарбуюць і абароняць ад карозіі. Іх чакае бягучы рамонт

Спецыяльная камісія абследавала масты ў Гродне. Па выніках сем збудаванняў чакае бягучы рамонт. Іх пачысцяць, пафарбуюць і абароняць ад карозіі. Інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце дзяржзакупак.

Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць працэдуру запыту цэнавых прапаноў. Кошт закупкі - 82 921 рублёў з гарадскога бюджэту.

Будаўніча-мантажныя работы правядуць з 21 па 25 кастрычніка 2022 года.

Якія масты чакае рамонт?

Віядук на вул. Янкі Купалы. Тут адрамантуюць агароджу: пачысцяць ад соляў і карозіі, пратравяць металічныя паверхні, абароняць ад карозіі, пагрунтуюць і пафарбуюць. Таксама адрамантуюць і пафарбуюць колаадбойны борт.

Пуцеправод на вул. Перамогі. У планах — афарбоўка, ачыстка ад солі і карозіі, пратраўка, абарона ад карозіі, грунтоўка агароджы і афарбоўка колаадбойнага борта.

Развязка на вул. Будзённага. Тут — той жа рамонт, што і ў віядука і пуцеправода. А таксама — афарбоўка падземнага пераходу.

Новы пуцеправод на вул. Горкага. Колаадбойнік тут пачысцяць ад солі і карозіі, пратравяць, пафарбуюць і абароняць ад карозіі. Той жа рамонт чакае агароджу. Бардзюры на бетоннай аснове разбяруць і ўсталююць бетонны бартавы камень. Таксама пафарбуюць парапет.

Стары пуцеправод на вул. Горкага. Пафарбуюць парапет, колаадбойнік і агароджу ачысцяць ад солі і карозіі, пратравяць, пафарбуюць і абароняць ад карозіі.

Мост у Ласосна. Металічны колаадбойнік пачысцяць шчоткамі і пафарбуюць. Бетонны колаадбойнік пафарбуюць і адрамантуюць борт. Агароджу пачысцяць і абароняць ад карозіі.

Мост на вул. Ажэшка чакае афарбоўка.

Чытайце таксама: У Гродне правераць бяспеку мастоў, пуцеправодаў і падземных пераходаў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024