Навіны

У Гродне зноў адрамантуюць вуліцу Ажэшкі. Якія работы яшчэ правядуць?

У Гродне запланаваны чарговыя дарожныя работы. Пад бягучы рамонт трапілі дзясяткі вуліц. Таксама дадатковыя працы чакаюць дарогу і тратуары на вул. Ажэшка.

Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць запыт цэнавых прапаноў.

Што будуць рабіць на вул. Ажэшкі?

На дарозе (участак у дакументацыі не ўдакладняецца) разбяруць асфальтабетоннае пакрыццё, падмурак і цэментны падсцілаючы пласт. Усталююць бартавы камень і бетонныя падмуркі. Работы запланаваны з 31 кастрычніка па 4 лістапада. На іх выдаткуюць 25 525,02 рублёў з гарадскога бюджэту.

Чытайце таксама: Ажэшкі адкрыюць для машын ужо на выхадных, для транспарту — пасля 15 траўня. Як ён паедзе да гэтага

Які рамонт будзе на вуліцах Гродна?

Згодна з дэфектным актам, Гродне чакае рамонт калодзежаў. На вул. Лідскай і вул. Азёрская шаша пракладуць вонкавыя сеткі камунікацыі. У правалах на вул. Шчорса, вул. Суворава, вул. Савецкіх памежнікаў ўшчыльняць грунт. На пл. Тызенгаўза і вул. Савецкай зафарбуюць люкі. Прадугледжана ачыстка дажджавых і назіральных люкаў на 30 вуліцах. Таксама запланавана прачыстка сеткі дажджавой каналізацыі. На некаторых вуліцах усталююць дажджапрыёмныя рашоткі.

Гэта будзе каштаваць 72 826,38 рублёў з гарадскога бюджэту. Работы правядуць з 31 кастрычніка па 4 лістапада.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024