Рэдакцыя Hrodna.life даведалася, куды можна схадзіць на Хэлоўін у Гродне. Больш за ўсё ў нашай падборцы вечарынак, але ёсць і мерапрыемствы для тых, хто любіць паесці, або шукае, куды схадзіць з дзецьмі. Таксама ёсць некалькі зніжак і конкурсаў - глядзіце, як правесці Хэлоўін з карысцю.
Канцэрты і вечарыны
Бар «Менделеев»
На вечарыне 29 кастрычніка выступяць DJ ANDREW DN і MC RADZIUK. У праграме — конкурсы і адпаведны дрэс-код. А 28 кастрычніка гродзенцаў чакае прэ-паці.
Бар «Сон»
Наведвальнікаў бара чакаюць у касцюмах кінагерояў.
Кафэ "Авакава"
Хэлоўін супадае з днём нараджэння "Свабоднай гітары" - ён пройдзе з адпаведнай тэматыкай.
Бар «Silencio»
У праграме — шмат розыгрышаў і прызоў. Колькасць месцаў абмежавана. Гасцям, якія прыйшлі ў хэлоўінскіх касцюмах, уваход вольны.
Тайм-кафэ "Флэт"
Мерапрыемства пройдзе і ў тайм-кафэ - але якое, пакуль таямніца.
Лаундж-бар «Мята»
Да 23:30 уваход вольны, у тэматычных касцюмах вольны ўваход усю ноч + камплімент на бары.
Клуб "База"
Гарбузы, свечкі, паўзмрок, зомбі-меню і конкурс на самы страшны касцюм абяцаюць у "Базе".
Бар «Урбанист»
Танцпол а-ля Halloween ад Каці Стояк, гук, святло, вашы любімыя бармэны — гэта абяцаюць у «Урбанісце».
Бар “Five-No”
У пятніцу, 28 кастрычніка ў бары Five-No выступяць MEANSIX (Pop-punk, Магілёў), ГОРОД ГРЕХОВ (Pop-rock), КОМА ПРОШЛА (ex. Extent & San Uzel, Punk-rock).
Бар «Лондон»
«Лондон» на Віленскай у сваім Instagram лаканічны — на афішы толькі даты.
![Анонс мероприятий на Хэллоуин. Фото: Instagram](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2022/10/signal-2022-10-27-134717_002-461x800.jpeg)
Кафэ «Арка»
Наведвальнікі ў касцюмах атрымаюць аўтарскую настойку.
Спецыяльнае меню
Рэстаран "Шервуд"
У праграме - Сhef's Day ў стылі Halloween.
Рэстаран «Кронон»
Вы зможаце пакаштаваць стравы, якія распрацаваны спецыяльна да Хэлоўіна.
Рэстаран "Ларионофф"
![Анонс мероприятий на Хэллоуин. Фото: Instagram](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2022/10/signal-2022-10-27-134717_005-456x800.jpeg)
Фотазоны
Гіпермаркеты "Корона"
Кавярня «Доппио»
Для дзяцей
База адпачынку "Привал"
База адпачынку запрашае анімацыйную праграму "Halloween".
Freedom Halloween
![Афиша Freedom Halloween. Фото: afisha.relax.by](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2022/10/08f156cc60f0860f4c91037462fb7c9a.jpg)
«Хинкальня» (ГЗК «Тринити»)
На «Сямейным Хэлоўіне» 30 кастрычніка з 12:00 да 14:00 наведвальнікі кафэ змогуць пераўвасобіцца ў самых любімых ці самых страшных персанажаў. У праграме — аквагрым і пачастункі, паведамляе zimmes.by.
Terra Pizza
![Анонс мероприятий на Хэллоуин. Фото: Instagram](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2022/10/signal-2022-10-27-134717_006-1-459x800.jpeg)
Зніжкі
Некаторыя крамы абвясцілі зніжкі - сякія-такія нават паспелі «згарэць». Актуальныя зніжкі ў «Острове чистоты» і бонусы ў кандытараў. А ў ГЗК Triniti аб’явілі конкурс.