У Гродзенскай вобласці перастане працаваць «Е-дастаўка» (абноўлена)

«Еўраопт» прыпыніць працу «Е-дастаўкі» ў Гродзенскай вобласці з 1 лістапада 2022 года. Замовіць дастаўку можна будзе толькі ў Гродне, паведамілі на сайце гандлёвай сеткі.

Абноўлена 1.11.2022. Тэхнічныя магутнасці «Е-дастаўкі» на дадзены момант дазваляюць апрацаваць абмежаваную колькасць заказаў, патлумачыла пазней дырэктарка па маркетынгу ЗАТ «Інтэрнэт-крама Еўраопт» Алена Сітдзікава для Office Life. Прааналізаваўшы попыт на сэрвісы «Е-дастаўка» і «Емолл», кампанія вызначыла, што сэрвіс emall.by карыстаецца вялікім попытам па ўсёй Беларусі, і асабліва ў рэгіёнах. Кампанія вырашыла ў рэгіёнах сфакусавацца на апошнім, а ў Мінску і абласных гарадах — на «Е-дастаўцы».

Для «Емолл» мінімальная сума замовы для дастаўкі ў аддзяленні паштовай сувязі «Европочта» Мінска і абласных гарадоў — 25 рублёў, іншых населеных пунктаў — 30, удакладніла выданне. Сума пакупак для бясплатнай дастаўкі праз сэрвіс «Е-дастаўка» у залежнасці ад горада складае 70−150 рублёў.

Аўтамабіль «Е-дастаўкі». Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: Office life

Дастаўку пакінулі ў Мінску і Мінскай вобласці, а таксама ў абласных цэнтрах і Баранавічах.

«Змены ўводзяцца на нявызначаны тэрмін. Спадзяемся, што ў хуткім часе зноў зможам забяспечыць дастаўку па ўсёй Рэспубліцы Беларусь без абмежаванняў», — напісалі на сайце.

Цана за платную дастаўку складзе 4,99 рублёў. Пры замове на суму не менш за 150 рублёў дастаўка бясплатная. Замовы, якія пакупнікі аформілі да 7:00, змогуць даставіць да 15:00. Замовы на дзень дастаўкі прымаюць да 13:00.

Чытайце таксама: Супрацоўніца «Еўраопта» скрала 33 тысячы рублёў: хацела абагаціцца на крыптавалюце

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024