Навіны

Адвакатку Юлію Юргілевіч прызналі палітзняволенай. Упершыню назвалі артыкул, па якім яна праходзіць

Праваабарончая арганізацыя «Вясна» 1 лістапада прызнала палітзняволенай адвакатку з Гродна Юлію Юргілевіч. Таксама ўпершыню назвалі артыкул, па якім Юлію заключылі пад варту — 361−4 КК «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Раней яго не разгалошвалі.

Юліі пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Юлію Юргілевч затрымалі 30 жніўня. Яна з’язджала з Беларусі пасля пазбаўлення адвакацкай ліцэнзіі, але напярэдадні вярнулася ў краіну. 23 лютага Юлію выключылі са складу Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў за «сістэматычныя парушэнні заканадаўства», а пасля — пазбавілі ліцэнзіі.

Юлія працавала адвакатам амаль 18 гадоў. Пасля жніўня 2020 года яна абараняла абвінавачаных па палітычных справах. Юргілевіч абараняла ў судзе Вольгу Верамеенка з крамы «Адметнасць», абвінавачаную па справе аб счэпцы, Андрэя Сакалоўскага па той жа справе, Андрэя Аўсіевіча, якога судзілі за каментар. Амапаўцы адмаўляліся ад іскаў аб кампенсацыі маральнай шкоды пасля яе допыту.

На 1 лістапада ў Беларусі 1357 чалавек прызнаныя палітвязнямі.

Чытайце таксама: «Хачу паглядзець ім у вочы». Успамінаем крымінальныя справы адвакаткі Юліі Юргілевіч, якую затрымалі ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024