У Гродне затрымалі пазбаўленую ліцэнзіі адвакатку Юлію Юргілевіч. Інфармацыя аб затрыманні з’явілася ўвечары 30 жніўня. Стала вядома, што яна ў ізалятары часовага ўтрымання на вул. Гая. Юлія затрымана на 72 гадзіны.

Па якой справе — адміністрацыйнай або крымінальнай — Юлія праходзіць, невядома. Таксама невядома, ці звязана яе затрыманне з затрыманнем Паўла Мажэйкі.

Была інфармацыі пра затрыманне яе мамы — таксама адвакаткі. Яна не пацвердзілася.

Юлія з’ехала з Беларусі, але днямі вярнулася ў краіну.

Затрымана адвакатка з Гродна Юлія Юргілевіч. Яна - у ізалятары на 72 гадзіны
Юлія Юргілевіч. Фота: gka.grodno.by

Юргілевіч была адвакаткай юрыдычнай кансультацыі Кастрычніцкага раёна Гродна. 23 лютага 2022 года яе выключылі са складу Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў за «сістэматычныя парушэнні заканадаўства». Неўзабаве яе чакала пазбаўленне ліцэнзіі.

Юлія працавала адвакатам амаль 18 гадоў. Яна абараняла ў судзе Вольгу Верамеенка з крамы «Адметнасць», абвінавачаную па справе аб счэпцы, Андрэя Сакалоўскага па той жа справе, Андрэя Аўсіевіча, якога судзілі за каментар. Амапаўцы адмаўляліся ад іскаў аб кампенсацыі маральнай шкоды пасля яе допыту.