Навіны

У Гродне затрымалі дзяржслужачага. На выбарах-2020 ён прагаласаваў за Ціханоўскую

Галоўны інспектар, дзяржслужачы з Гродзенскага абласнога ўпраўлення затрыманы ў Гродне. Пра гэта 2 лістапада паведаміў праўладны Telegram-канал. Мужчына распавёў на відэа, што размяшчаў экстрэмісцкую інфармацыю, а на выбарах у 2020 годзе прагаласаваў за Святлану Ціханоўскую.

UPD 13.00. Затрыманы — Алег Уладзіміравіч Сала, галоўны дзяржаўны інспектар працы аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе «Вясна».

Мужчына распавёў на відэа, што ў 2020 годзе ён быў падпісаны на «экстрэмісцкія» чаты і боты і размяшчаў там «экстрэмісцкую» інфармацыю. Таксама ён пісаў у чатах, што хадзіў на мітынгі. Але на самай справе, па яго словах, не хадзіў.

Таксама гродзенец распавёў, што прагаласаваў за Святлану Ціханоўскую падчас выбараў 2020 года.

Згодна з артыкулам 68 Канстытуцыі РБ, галасаванне на выбарах з’яўляецца тайным: кантроль за волевыяўленнем выбаршчыкаў у ходзе галасавання забараняецца.

Гродзенец паабяцаў выдаліць усе размешчаныя ім матэрыялы.

Верагодна, пакуль мужчыну чакае разбіральніцтва паводле арт.19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024