Навіны

«Не адпавядае сучасным патрабаванням». Новая бальніца і анкацэнтр — якія медаб’екты пабудуюць у Гродне

У Гродне пабудуюць новую бальніцу — папярэдняя не адпавядае сучасным патрабаванням, паведаміў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік у інтэрв'ю «Беларусь 1». Таксама ў высокай ступені гатоўнасці анкалагічны дыспансер. Пасля рэканструкцыі там з’явіцца пансіянат для сваякоў іншагародніх пацыентаў і прыбудова для тэрапеўтычнага аддзялення. Абсталяванне ўдалося закупіць, нягледзячы на санкцыі.

«Новая бальніца ў Гродне [з'явіцца] - таму што адна з бальніц не адпавядае сучасным патрабаванням. Мы ацанілі магчымасці мадэрнізацыі і рэканструкцыі. Высветлілася, што нават пасля рэканструкцыі яна ўсё роўна не будзе адпавядаць сучасным патрабаванням. Таму прынята рашэнне будаўніцтва новай бальніцы з нуля і праектаванне цяпер ідзе поўным ходам», — распавёў Каранік.

Таксама ідзе рэканструкцыя фтызіятрычнай службы. «Зразумела, што сухоты цяпер не настолькі актуальны, як гэта было раней, але пацыенты, якія сутыкнуліся з гэтай праблемай, павінны праходзіць лячэнне ў добрых умовах і мець магчымасць праходзіць дыягностыку на сучасным абсталяванні. Гэты праект зараз таксама праходзіць карэкціроўку і ў высокай ступені гатоўнасці».

Таксама праходзіць рэканструкцыя хірургічнага корпуса Гродзенская універсітэцкай клінікі і шэрагу аб’ектаў у Гродзенскай вобласці.

Пансіянат для сваякоў

«Гродна — гэта адзіны абласны цэнтр, дзе няма анкадыспансера. Гэта не значыць, што тут няма анкалагічнай службы. Уся анкалагічная дапамога аказваецца на базе універсітэцкай клінікі. Але анкадыспансер дазволіць вывесці якасць дапамогі на новы ўзровень», — лічыць Уладзімір.

Праект разбіты на некалькі чэргаў. Да канца бягучага або наступнага года ўвядуць першую чаргу дыспансера — радыелагічны корпус. Высокая гатоўнасць другой чаргі - хірургічнай службы. Паколькі дыспансер будуецца на базе існуючай трэцяй бальніцы, у наступным плануецца рэканструкцыя старога корпуса, каб ён адпавядаў сучасным патрабаванням. Лекары атрымаюць новыя магчымасці лячэння і дыягностыкі, а пацыенты — камфортныя ўмовы, паведаміў Каранік.

Новы апарат прамянёвай тэрапіі, сучасны лінейны паскаральнік, можа ў момант апраменьвання пабудаваць дакладную мадэль пухліны, каб мінімальна пашкодзіць здаровыя тканіны і максімальна — нездаровыя.

Таксама пасля рэканструкцыі з’явяцца прыбудова для тэрапеўтычнага аддзялення і пансіянат, каб іншагароднія сваякі пацыентаў маглі там размясціцца. На праект выдаткуюць каля $ 100 млн.

Гродзенскі анкацэнтр. Скрыншот Hrodna.life

Абсталяванне і санкцыі

Абсталяванне закуплялі, нягледзячы на санкцыі. «Як кажа народная мудрасць, усё, што можна вырашыць за грошы, гэта не праблемы, гэта выдаткі. Дзесьці адбылося падаражэнне праз больш складаную лагістыку. Ёсць некаторыя складанасці з пераводам грошай, пастаўкай абсталявання. Нешта лічыцца таварамі падвойнага прызначэння (тавары, якія выкарыстоўваюцца ў агульнаграмадзянскіх прамысловых мэтах, але пры гэтым маюць уласцівасці, якія могуць быць выкарыстаны пры стварэнні ўзбраення — Hrodna.life) — патрапіла пад санкцыі. На сённяшні дзень і прадстаўнікі бізнесу, і сістэма медтэхнікі ўстаноў Міністэрства аховы здароўя перабудоўваюцца, зыходзячы з павеваў часу, знаходзяць альтэрнатыўныя каналы пастаўкі, пераглядаюць той пералік абсталявання, які даступны. Па 70% абсталявання правялі конкурсы і заключылі кантракты», — распавёў Каранік.

Абсталяванне — ад вядучых вытворцаў і высокага класа, распавёў ён. Калі гаворка ідзе аб чалавечым жыцці, не да «палітычных ігрышчаў».

Гродзенскі анкацэнтр. Скрыншот Hrodna.life
Падзяліцца

Апошнія запісы

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024