Пасля адкрыцця пантоннай пераправы на Новым мосце дэмантавалі нізавую частку парэнчаў. Іх разабралі і вывезлі з аб’екта. Далей плануюць прыбраць тратуары, паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс».

Рамонт Новага моста ў два разы складаней за Румлёўскі. Ужо дэмантавалі частку парэнчаў, на чарзе тратуары
Дэмантаж на Новым мосце. Крыніца: «Гродна Плюс»

Паралельна дэмантажу працоўныя свідруюць адтуліны пад умацаванне маналітнай пліты. Акрамя гэтага, спецыялісты плануюць падняць балкі і нацягнуць пучкі [арміраваная металічная звязка — Hrodna.life]. Пасля працоўным трэба будзе заманаліціць пралётную пабудову, каб умацаваць нясучую канструкцыю.

На Новым мосце працуюць каля 60 чалавека. Паводле словаў працоўных, рамонт Новага моста ў два разы складаней за працы на Румлёўскім.

Калі пачалі рамантаваць Новы мост

Новы мост на вуліцы Паповіча цалкам закрылі для транспарту з 23 верасня. Пешаходны рух па мосце пакінулі, а на абодвух берагах Нёмана арганізавалі часовыя прыпынкі грамадскага транспарту. Ён даязджае да моста і разварочваецца. Для гараджан арганізавалі пантонную пераправу праз Нёман.

Чытайце таксама: