Навіны

У Гродне судзяць тэлефонных махляроў: яны зарабілі 40 000 рублёў на ашуканстве

У судзе Ленінскага раёна судзяць жанчыну і мужчыну. Яны завалодалі больш чым 40 000 беларускіх рублёў праз тэлефоннае ашуканства, паведаміла «Гродзенская праўда». Пару затрымалі летам 2022 года. Паводле іх словаў, яны не здагадваліся пра тое, што з’яўляюцца часткай злачыннай групоўкі.

UPD: 29 лістапада махляроў асудзілі на чатыры гады калоніі і штрафу 200 базавых велічынь.

Пара якая займалася тэлефонным махлярствам. Крыніца: grodnonews.by

Як працавала схема

Жанчына знайшла ў інтэрнэце аб’яву аб падпрацоўцы кур’ерам, мужчына падтрымаў такую падпрацоўку. Пара павінна была выязджаць на патрэбны адрас, забіраць грошы, мяняць валюту на беларускія рублі і пераводзіць іх на рахунак.

Паводле іх словаў, рэальнага кантакту з «працадаўцамі» ў іх не было. Яны звязваліся праз Telegram. Пары высылалі адрас і імя чалавека, у якога трэба забраць грошы. Ад заробленага пара магла пакінуць сабе 5−10%.

Падсудная ў судзе. Крыніца: grodnonews.by

«Недальнабачная і неразумная»

Калі адвакат падсуднай прапанаваў папрасіць выбачэння ў адной з ахвяраў махлярства, жанчынача адказала, што «не ведае гэтага чалавека і ніколі не бачыла».

«Я была гэтак жа недальнабачная і неразумная, як і гэтыя людзі. І цяпер я за кратамі і буду выплачваць ім гэтыя грошы. Вось і ўсё», — сказала абвінавачаная падчас суда.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024