Зараз універсам належыць Гродзенскаму мясакамбінату. Будынак выставяць на аўкцыён за пачатковую цану ў 6 мільёнаў 168 тысячы рублёў ($ 2,5 мільёна).

Агульная плошча будынка — 4 829,3 кв. м. Плошча ўчастка пад ім — 0,5376 га, яго прызначэнне — размяшчэнне аб’ектаў рознічнага гандлю.

Універсам прадаюць разам з дзеючымі дамовамі арэнды трох розных арандатараў на некалькі памяшканняў - да ліпеня, верасня і лістапада 2025 года. У абвестцы аб продажы адзначана, што гэта паўторны аўкцыён.

Пакупніку трэба будзе ўнесці задатак 616,8 тысяч рублёў.

Таргі пройдуць 28 снежня. Апошні дзень падачы заявак на ўдзел — 26 снежня да 15:00. Арганізатар аўкцыёну — Гродзенскі філіял РУП «Інстытут нерухомасці і ацэнкі».

Чытайце таксама: