Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Стала вядома, дзе ў Гродне будуць працаваць елкавыя рынкі. Шукайце бліжэйшы да вас - Hrodna.life - навіны Гродна

Елкавыя рынкі ў Гродне пачалі працаваць 20 снежня. Дзевяць з іх размясцілі ў Ленінскім раёне горада, а сем — у Кастрычніцкім. Рынкі будуць працаваць да 30 снежня з 11:00 па 19:00, паведамілі ў Гродзенскім аблвыканкаме.

Стала вядома, дзе ў Гродне будуць працаваць елкавыя рынкі. Шукайце бліжэйшы да вас
Елачны рынак. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: kp.ru

Дзе набыць елку ў Ленінскім раёне

  • вул. Болдзіна, 16 (каля крамы «Квасоўскі»);
  • бульвар Ленінскага Камсамола (каля міні-рынка «Фарты»);
  • вул. Горкага, 75 (каля крамы «Нарач»);
  • вул. Ліможа, 30 (каля крамы «Еўраопт»);
  • вул. Брыкеля, 25 (каля крамы «Гродзенскага мясакамбіната»);
  • вул. Малышчанская (каля крамы «Дыяніс»);
  • вул. Дзяржынскага (каля міні-рынка «Дзевятоўка»);
  • вул. Ціміразева (каля крамы «Еўраопт»);
  • праспект Касманаўтаў (каля аўтавакзала).

Дзе набыць елку ў Кастрычніцкім раёне

  • вул. Вялікая Альшанка, 13 (каля крамы «Еўраопт»);
  • вул. Агінскага, 22 (каля крамы «Алмі»);
  • вул. Соламавай, 70 (каля крамы «Еўраопт»);
  • вул. Глухава, 1;
  • вул. Стралковая, 21 (каля крамы «Еўраопт»);
  • праспект Янкі Купалы, 49 (каля ўніверсама «Брэст»);
  • Індурская шаша, 8 (каля крамы «Нарач»).

Цана ялінкі будзе залежаць ад памера дрэва

  • Да 1 метра — ад 9,50 да 12 рублёў;
  • ад 1 да 2 метраў - ад 10,5 да 15 рублёў;
  • ад 2 да 3 метраў - ад 13 да 24 рублёў;
  • ад 3 да 5 метраў - ад 23,5 да 30 рублёў.

Цана ялінкі ў кадцы:

  • Да 0,5 метра — ад 10 да 14 рублёў;
  • ад 0,5 да 1 метра — ад 15 да 22 рублёў;
  • ялінкавы букет — ад 3 да 6 рублёў.