Навіны

Польскі фільм пра абарону Гродна ў 1939 годзе праваліўся ў пракаце

У верасні 2022 у польскіх кінатэатрах выйшаў фільм Кшыштафа Лукасевіча «Orlęta. Grodno ‘39». Яго шырока разрэкламавалі як першы ў гісторыі фільм пра савецкую агрэсію супраць міжваеннай Польшчы. Аднак у самой Польшчы ён спадабаўся не ўсім, а прагляды ў кінатэатрах у першы тыдзень не парадавалі стваральнікаў. У снежні адзін з дэпутатаў Сейма паспрабаваў даведацца, колькі каштаваў правальны фільм. Пра гэта піша канал пра гісторыю Hrodna 11:27.

Што гэта за фільм?

Фільм «Orlęta. Grodno ‘39» гэта гісторыя некалькіх дзён у верасні 1939 года, калі жыхары Гродна змагаліся з наступаючай Чырвонай арміяй, расказаная з пункту гледжання 12-гадовага школьніка. Фільм здымалі ў 2020 годзе ў польскім горадзе Радам. Стваральнікі стужкі пастараліся зрабіць яго вуліцы максімальна падобнымі да Гродна. У фільме ў масоўцы здымаўся таксама былы журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч і яго жонка Таццяна.

Польскія правыя раскрытыкавалі, крытыкам не спадабаўся, гледачы не пайшлі

Незадаволеныя стужкай аказаліся перадусім польскія правыя і нацыяналісты. Ім фільм, які задумваўся як патрыятычны, падаўся цалкам супрацьлеглым. Маўляў, атрымалася гісторыя пра польскіх антысемітаў, якія пераследуюць малога яўрэя. Яны ж цытуюць кінакрытыка Томаша Рачка, які сцвярджае, што гэта фільм узроўню тэлеспектакляў.

«Няўдалы сцэнарый, прымітыўная рэжысёрская праца. Патрыятычнападобны прадукт», — кажа Рачак. «Чарговы пластылінавы гістарычны фільм», — піша незадаволены крытык Мілаш Стэльмах, які даў стужцы 4 з 10 зорачак. «Прыстойна рэалізаваны і з выдатным героем, але апавяданне хаатычнае», — сцвярджае Каміль Кальбарчык з часопіса Ekrany.

Кіно таксама не зацікавіла масавага гледача. У першы ўікэнд паказаў стужку паглядзела толькі 22,2 тыс. чалавек па ўсёй Польшчы, а значную частку з іх складалі школьныя групы. Канчатковы вынік — фільм паглядзела больш за 250 тыс. чалавек і ён чатыры тыдні быў у дзясятцы папулярных стужак. У той жа час два іншыя польскія фільмы, біяграфічныя «Johnny» і «Ania», мелі значна большы поспех і хутчэй сабралі ўдвая большую касу кожны.

Колькі каштаваў фільм?

У пачатку снежня дэпутат адной з правых партый польскага Сейма Міхал Урбаняк паспрабаваў даведацца, колькі грошай каштаваў бюджэту правальны фільм. Неўзабаве стала вядома, што на стварэнне фільма польская грамадска тэлевізія TVP вылучыла 6 млн злотых (1,28 млн еўра) — і гэта толькі частка бюджэта. Аднак рэцэнзенты ад пачатку звярнулі ўвагу, што бюджэт занадта малы для такой складанай тэмы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024