Стужка пра абарону Гродна ад Чырвонай арміі ў верасні 1939 года выйдзе ў польскі пракат 9 верасня 2022 года. «Orlęta. Grodno '39» — першы мастацкі фільм пра агрэсію савецкіх войскаў супраць Польшчы ў 1939 годзе.

«Гродна, ўсходнія межы даваеннай Польшчы. 1 верасня 1939 года нямецкія самалёты бамбяць горад. Адна з бомбаў трапляе ў школу Леося, Эвэліны і Тадэка. Літаральна і сімвалічна сканчаецца свет бесклапотнага дзяцінства, весялосці, першых захапленняў. Леосю 12 гадоў, ён яўрэйскі хлопчык, які захапляецца польскай незалежніцкай традыцыяй», — напісана ў апісанні фільма на сайце Фестывалю польскіх мастацкіх фільмаў у Гдыні. Фестываль адбудзецца ў верасні 2022 года, а фільм «Orlęta. Grodno '39» удзельнічае ў галоўным конкурсе.

17 верасня 1939 года, паводле таемных савецка-германскіх пагадненняў, Чырвоная Армія пападае на Польшчу. Горад пачынае безнадзейную барацьбу. «Менавіта дзеці і моладзь гераічна абараняюць горад, становячыся ахвярамі незвычайнай жорсткасці акупантаў», — напісана ў апісанні стужкі.

З'явіўся трэйлер фільма пра абаронцаў Гродна ў 1939 годзе. Калі выйдзе фільм?

Рэжысёр ужо здымаў фільм, звязаны з Беларуссю

Працягласць стужкі - 1 гадзіна 44 хвіліны. Рэжысёр і сцэнарыст фільма — Кшыштаф Лукашэвіч. У галоўных ролях Ёвіта Буднік, Фелікс Матэцкі, Альміра Наврот, Бартломей Топа.

У фільме «Арляняты», разам са сваёй жонкай Таццянай, здымаўся гродзенскі журналіст Руслан Кулевіч.

З'явіўся трэйлер фільма пра абаронцаў Гродна ў 1939 годзе. Калі выйдзе фільм?
На здымачнай пляцоўцы фільма. Фота: Hrodna.life

У 2011 годзе Кшыштаф Лукашэвіч зняў фільм «Жыве Беларусь». Стужка была заснавана на рэальных падзеях: гісторыі маладога апазіцыянера Франака Вячоркі, якога адлічылі з універсітэту і ў пакаранне прызвалі ў войска.

Фільм «Orlęta. Grodno '39» фінансаваў Польскі інстытут кіно і Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы. На рэкламу стужкі выдаткуюць 540 тыс. злотых (€ 115 тыс).

Дзе і калі здымалі кіно

Сцэнар быў гатовы ў 2018 годзе. Кшыштаф Лукашэвіч планаваў выпусціць фільм яшчэ ў 2019 годзе — да 80-годдзя савецкага ўварвання ў Польшчу. Але здымкі пачаліся толькі ў верасні 2020 года.

Фільм здымалі ў некалькіх гарадах Польшчы. Але для асноўных сцэнаў фільма абралі Радом. Кінастудыя аднавіла вуліцу Дамініканскую [сучасная Савецкая — Hrodna.life] і іншыя вуліцы Гродна.

Усе героі фільма — выдуманыя. Але іх стварылі на аснове ўзгадак удзельнікаў і сведак абароны Гродна. Напрыклад, абаронца Гродна Тадзік Ясінскі з’явіцца ў фільме як Тадзік Ясюкевіч.

Чытайце таксама:

В Польше снимают фильм про Гродно 1939 года. Hrodna.life побывал на съемках

Подтвердилось существование полумифического защитника Гродно Тадика Ясинского: в архиве нашли запись о его смерти и похоронах