З’явіўся графік працы паліклінік і бальніц у выхадныя і святочныя дні ў снежні 2022 і студзені 2023 года.

Амбулаторна-паліклінічныя ўстановы, станцыі пералівання крыві, санітарна-эпідэміялагічныя, аптэчныя і службы медыцынскай тэхнікі, арганізацыі асаблівага тыпу, бальніцы, у тым ліку рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры ў выхадныя і святочныя дні будуць працаваць так:

  • 25 снежня 2022 г. — па графіку працы ў святочны дзень;
  • 31 снежня 2022 г. — па графіку работы ў суботні дзень;
  • 1 студзеня 2023 г. — па графіку працы ў святочны дзень;
  • 2 студзеня 2023 г. — па графіку працы ў святочны дзень;
  • 7 студзеня 2023 г. — па графіку працы ў святочны дзень.

Нягледзячы на надыходзячыя святочныя выхадныя дні, будзе забяспечана бесперапыннасць лячэбнага працэсу пры аказанні меддапамогі, абяцаюць у Міністэрстве аховы здароўя. Традыцыйна служба хуткай дапамогі ў такія дні працуе ў рэжыме павышанай гатоўнасці.

Чытайце таксама: