Навіны

У Гродне пабудуюць яшчэ адзін KFC. Яго размясцяць акурат насупраць канкурэнта

У Гродне плануюць адкрыць новы рэстаран KFC. Яго хочуць размясціць на скрыжыванні вуліц Гарнавых і Савецкіх пагранічнікаў. Гэта будзе першы самастойны рэстаран гэтага брэнда, бо папярэднія адкрывалі ў гандлёвых цэнтрах. Інфармацыю апублікавалі на сайце Гродзенскага гарвыканкама.

Праект будучага рэстарана. Крыніца: grodno.gov.by

Новы рэстаран плошчай 212 кв.м будзе разлічаны на 45 пасадачных месцаў. Зрабіць замову можна будзе таксама з аўтамабіля. Тэрыторыю вакол рэстарана добраўпарадкуюць: арганізуюць тратуары, паркоўку на дзвяць аўтамабіляў, пляцоўку для смецця.

Участак пад рэстаран прадалі з аўкцыёна

Участак пад будаўніцтва прадалі з аўкцыёна ў красавіку 2022 года. Пакупнік заплаціў за ўчастак 39,9 тыс. рублёў. Дадатковыя выдаткі - 15,2 тыс. за знос тратуара, дрэваў і вулічных ліхтароў, якія трэба аплаціць гарадской ЖКГ.

Спачатку адбудуцца грамадскія абмеркаванні

Перад пачаткам будаўніцтва адбудуцца грамадскія абмеркаванні. Яны пачнуцца 14 студзеня і скончацца 7 лютага 2023. Свае заўвагі і прапановы можна накіраваць у пісьмовай альбо электроннай форме.

Азнаёміцца з праектам можна з 14 па 28 студзеня 2023 года ў вестыбюлі будынка ўпраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама на плошчы Антонія Тызенгаўза, 3.

Прэзентацыя праекта адбудзецца 26 студзеня 2023 года ў 15:00 у кабінеце № 1 будынка ўпраўлення будаўніцтва, архітэктуры і градабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама на плошчы Антонія Тызенгаўза, 3.

Куды адпраўляць заўвагі і прапановы

  • Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт, плошча Леніна, 2/1, 230 023, Гродна. Альбо на электронную пошту.
  • Упраўленне будаўніцтва, архітэктуры, і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама, плошча Антонія Тызенгаўза, 3, 230 023, Гродна. Альбо на электронную пошту.
  • Праз сэрвіс «Электронныя звароты» на афіцыйным сайце Гродзенскага гарвыканкама.

Што на гэтым месцы было раней

У савецкія часы скрыжаванне было цэнтрам жыцця занёманскай часткі горада. У народзе яго называлі «П'яны кут», бо тут былі папулярныя кропкі па продажы піва і гарэлкі.

Яшчэ ў пачатку 2000-х на ўчастку, дзе плануецца будаўніцтва KFC, стаяў драўляны чырвоны дом, дзе знаходзілася адна з гродзенскіх музычных школаў. Потым будынак знеслі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024