Навіны

У Гродне затрымалі кіраўніка «Школы практычнай медыяцыі»

6 студзеня стала вядома пра затрыманне Мікалая Хацяновіча — медыятара, кіраўніка анлайн-школы практычнай медыяцыі. Мужчына быў затрыманы за ўдзел у мітынгах у 2020 годзе, распальванне нянавісці і заклікі да гвалту.

Мужчына паведаміў, што яго затрымалі за тое, што ён удзельнічаў у мітынгах у Мінску, выказваўся на адрас супрацоўнікаў міліцыі і іх сем’яў, быў падпісаны на «экстрэмісцкія» Telegram-каналы. Па версіі сілавікоў, ён «распальваў нянавісць і заклікаў да гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі і іх сем’ям».

Сілавікі паведамілі, што яго змясцілі ў СІЗА.

Мікалай — сертыфікаваны медыятар з 2015 года. Двойчы быў прызнаны «Лепшым медыятарам года» (2016−2017 года) Цэнтрам медыяцыі і перамоў у Мінску. Спецыялізацыя Мікалая — спрэчкі ў галіне будаўніцтва, нерухомасці, зямельныя спрэчкі, камерцыйныя і карпаратыўныя спрэчкі, сямейная медыяцыя, спажывецкія спрэчкі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024