Новы мост бетануюць хутчэй, чым вырабляюць дэталі. Які план на бліжэйшыя месяцы

Будаўнікі прыступілі да бетанаванні Новага моста. Яго называюць самым складаным і каласальным этапам рэканструкцыі. Выявілася, што тэмпы пастаўкі дэталяў для канструкцый моста не скаардынавалі з тэмпамі працаў на ім.

Адначасова ідзе замена некаторых апорных частак моста. Перад Новым годам паднялі адзін з пралётаў і ўсталявалі новыя апорныя часткі. На днях збіраюцца перайсці да працы на наступным пралёце, паведамляе «Гродно Плюс».

Маналітныя ўчасткі моста аб’ядноўваюць у непарыўную сістэму. Іх будзе сем на кожным пралёце. Зараз ідзе бетанаванне першага. Гэта самы каласальны і працаёмкі этап работ на Паповіцкім мосце.

Да працы далучыліся будаўнікі з Брэста. Паведамлялася, што працоўны дзень на мосце будзе доўжыцца па 18 гадзін. Паводле плану, з лютага да працы павінны далучыцца будаўнікі з Мінска. Да гэтага кожны дзень на мосце працавала каля 60 чалавек.

Наступную пару частак чакаюць да канца студзеня. Пакуль яна не паступіць, будаўнікі не могуць перайсці да працы з усімі пралётамі і да ўладкавання маналітных участкаў некаторых пралётаў, распавёў прараб мостабудаўнічага ўпраўлення № 7 Андрэй Мазейка. Паводле яго, да канца студзеня на мост павінны перадаць і астатнія апорныя часткі.

Які план працаў на бліжэйшыя месяцы

На студзень-люты запланаваны:

  • уздым ўсіх пралётных збудаванняў,
  • замена ўсіх пралётных частак,
  • бетанаванне новых падфермнікаў (элемент верхняй частцы апоры моста ў выглядзе жалезабетоннага выступу на падферменнай пляцоўцы, прызначаны для ўстаноўкі апорных частак),
  • уладкаванне маналітных пліт па версе,
  • уладкаванне маналітных тратуараў.

Таксама ў лютым плануюць выйсці на этап мантажу агароджы. Гэта будзе залежаць ад умоў надвор’я. Пасля гэтага аб’ект пачнуць пакрываць гідраізаляцыяй. Да канца сакавіка прыступяць да ўкладвання асфальту.

Папярэдняе абследаванне моста паказала зношванне канструкцый, карозію жалезных элементаў і шматлікія расколіны. Рэканструкцыя дазволіць працягнуць яго эксплуатацыю на 25 гадоў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024