Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне амністуюць 17 чалавек

Пад амністыю, прымеркаваную да Дня народнага адзінства, ў Гродне патрапілі 17 чалавек. Яны атрымалі станоўчую характэрыстыку. Сярод іх непаўнагадовыя, цяжарныя жанчыны, людзі з інваліднасцю I — II групаў, пенсіянеры. Яны здзейснілі злачынствы, якія не прадстаўляюць вялікай небяспекі для грамадства альбо менш цяжкія, паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс».

тюрьма турма
Гродзенская турма. Крыніца: fotokoot, wikimapia.org

«У пракуратуры горада будуць разглядацца матэрыялы ў дачыненні да 17 асоб, якія асуджаныя да пакаранняў не звязаных з пазбаўленнем волі. Па выніках разгляду некаторыя з дадзеных асоб будуць цалкам вызваленыя ад пакарання са здыманнем судзімасці», — сказаў пракурор Гродна Уладзімір Клішын.

Хто не патрапіў пад амністыю

Пад амністыю не патрапілія тыя, хто здзейсніў забойства, займаўся абаротам наркотыкаў і псіхатропаў, згвалтаванням, цяжкімі злачынствамі, а таксама тэрарыстычнай альбо экстрэмісцкай дзейнасцю.

Таксама амністыю не прыменяць да тых, хто ў перыяд з 2019 па 2022 год ужо патрапляў пад яе і зноў здзейсніў злачынства ў перыяд не знятай ці не пагашанай судзімасці.

Для амністыі трэба было напісаць ліст Лукашэнку

Агулам у Беларусі пад амністыю патрапяць каля 4,5 тыс. чалавек. Адпаведны указ ў снежні 2022 года падпісаў Аляксандр Лукашэнка. У верасні 2022 года генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Швед казаў, што пад амністыю прысвечанаму так званаму Дню народнага адзінства могуць патрапіць 8 тыс. чалавек. Адной з умовай амністыі было напісанне прашэння на імя Лукашэнкі.