Пракуратура Гродзенскай вобласці праверыла Васілішкаўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Высвятлялі, ці прытрымліваюцца заканадаўства аб абароне правоў дзяцей з інваліднасцю.
Адміністрацыя дома-інтэрната не цалкам вырашыла пытанні арганізацыі харчавання дзяцей пад паліятыўным наглядаі. Таксама адміністрацыя не прыняла сваечасовыя меры па абароне маёмасных правоў дзяцей — іх пенсійным забеспячэнні.
Акрамя гэтага ёсць праблема ў сваечасовай пастаноўцы дзяцей-сірот на улік для паляпшэння жыллёвых умоваў. Таксама адміністрацыя дома-інтэрната не давала патрэбную ацэнку фактам, калі бацькі размяшчалі дзяцей у інтэрнат па заяве і спынялі ўсялякі ўдзел у жыцці дзяцей.
Спецыялісты ад медыцыны праверылі агульны стан, а таксама ступень бялкова-энэргетычннай недастатковасці ў шасці дзяцей. Ім прызначылі энтэральнае харчаванне.
Васілішкаўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця працуе са жніўня 1971 года. Ён размяшчаецца ў аграгарадку Галавічполле.
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…
На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…